Васіль Юшкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Васі́ль Алякса́ндравіч Юшке́віч (28 лютага 1897, Вільня — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі вайскавод, генэрал-палкоўнік (1945). Чалец КПСС з 1919.
Васіль Юшкевіч | |
Род дзейнасьці | савецкі вайсковец, генэрал-палкоўнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 лютага 1897 |
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 15 сакавіка 1951 |
Месца сьмерці | Масква |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | афіцэр |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1915 годзе пакліканы ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне 1914—1918 (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 гадоў камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканаленьня вышэйшага камандскладу пры Ваеннай акадэміі імя М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дараднікам у Гішпаніі; удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня — 19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 1941 — 19 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баёх на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтох. Удзельнік абароны Менску, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 камандаваў войскамі Адэскае, у ліпені 1946 — лістападзе 1950 Прыволскае вайсковае акруг. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 2-га і 3-га скліканьняў (ад 1946).
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і мэдалямі. У гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы.
Літаратура
рэдагаваць- . — Мн.: .
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |