Яўген Ляцкі
Яўге́н Алякса́ндравіч Ля́цкі (15 сакавіка 1868, Менск — 7 ліпеня 1942, Прага) — беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру.
Яўген Ляцкі | |
Яўген Ляцкі, 1889 г. | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1868 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 7 ліпеня 1942 (74 гады) |
Месца сьмерці | Прага |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, перакладнік, прафэсар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства, этнаграфія |
Месца працы | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляцкі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў Менскай гімназіі. У 1893 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, выкладаў у ім. Езьдзіў у экспэдыцыі на Палесьсе, Прыволжа, расейскую Поўнач. З канца 1890-х гадоў — у Санкт-Пецярбургу, супрацоўнік Інстытуту антрапалёгіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага, потым старэйшы этнограф, загадчык этнаграфічнага аддзелу Расейскага музэю імя Аляксандра III.
Па Кастрычніцкім перавароце 1917 году выехаў у Фінляндыю, у 1920 годзе — Швэцыю, з 1922 году жыў у Чэхаславаччыне. Адкрыў у Празе выдавецтва «Полымя», узначальваў катэдру ў Карлавым унівэрсытэце, выкладаў у Расейскім вольным унівэрсытэце.
Дзейнасьць
рэдагавацьАўтар раману «Тундра».
Ягоныя фальклёрна-этнаграфічныя дасьледаваньні напісаныя на падставе матэрыялаў, сабраных у час экспэдыцыяў на беларускіх землях і ў іншыя краіны. Шмат зрабіў дзеля папулярызацыі за мяжой беларускай літаратуры і фальклёру. У манаграфіі, прысьвечанай «Слову пра паход Ігаравы», значнае месца адвёў беларускаму элемэнту гэтага помніка. У 1927—1929 гадох апублікаваў цыкль артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.