Яшуны

вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павету Летувы

Яшуны (лет. Jašiūnai) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 1879 чалавек. Знаходзяцца за 17 на паўночны захад ад Салечнікаў, за 18 км ад Вільні; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Ліда.

Яшуны
лац. Jašuny
лет. Jašiūnai
Сядзіба Балінскіх
Сядзіба Балінскіх
Герб Яшунаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва: 1879 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′20″ пн. ш. 25°18′40″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 25.31111° у. д. / 54.43889; 25.31111Каардынаты: 54°26′20″ пн. ш. 25°18′40″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 25.31111° у. д. / 54.43889; 25.31111
Яшуны на мапе Летувы
Яшуны
Яшуны
Яшуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яшуны — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Віленшчыны і Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. За Міхалам Балінскім мястэчка пераўтварылася ў культурны асяродак: тут бываў Адам Міцкевіч, тройчы прыязджаў Юльюш Славацкі, гасьцявалі Андрэй і Ян Сьнядэцкія, Тамаш Зан, Антоні Эдвард Адынец, князь Павал Брастоўскі, Іяхім Лялевель ды іншыя дзеячы, ладзіліся дыспуты і літаратурныя вечары[1]. Да нашага часу захаваўся палацава-паркавы комплекс Балінскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.

Асун (Asuni) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[3][4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Jaszuny (5 ліпеня 1515 году)[5].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Плян мястэчка, 1928—1930 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Яшуны як уладаньне вялікі князёў датуецца 1402 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва[6] (або Віленскага павету Віленскага ваяводзтва[7]) і знаходзілася на ўскраіне Рудніцкай пушчы. У пачатку XVI стагодзьдзя тут збудавалі першы касьцёл (існаваў да першай паловы XVII стагодзьдзя).

На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў Яшуны перайшлі ў валоданьне Радзівілаў. За часамі Рэфармацыі тут пачаў дзеяць кальвінскі збор. У XVIII стагодзьдзі збор разабралі, а на ягоным месцы збудавалі драўляную каталіцкую капліцу (існавала да пачатку XIX стагодзьдзя).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Яшуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1811 годзе маёнтак набыў Ігнаці Балінскі, па сьмерці якога ў 1819 годзе Янушы перайшлі да ягонага сына Міхала. У 1824—1828 гадох тут збудавалі новы палац, утварылі парк. У 1820—1830-х гадох сядзіба Балінскіх была значным культурным асяродкам на Віленшчыне. У маёнтку спыняліся Тамаш Зан, Юльюш Славацкі, Антоні Эдвард Адынец, Юзэф Мяноўскі, Андрэй Бэнэдыкт Клангевіч і інш. Па сьмерці Міхала Балінскага ў 1864 годзе Яшуны перайшлі да ягонага сына Канстантына. У XIX стагодзьдзі тут працавала цагельня, з 1886 году існавала папяровая вытворчасьць.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Яшуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яшуны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 8 кастрыніка 1920 году пад мястэчкам, пры пераправе церазь Мерачанку, адбылася дзьвюхгадзінная бойка паміж Беларуска-Літоўскай дывізіяй Люцыяна Жалігоўскага і летувіскім аддзелам. Ліцьвіны страцілі некалькі чалавек забітымі і параненымі. Таго ж году Яшуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе завяршылася будаваньне Касьцёла Сьвятога Яна Хрысьціцеля.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Яшуны Летуве. У чэрвені 1941 ліпені 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1941 годзе нацысты зьнішчылі 575 чалавек, галоўным чынам жыдоў.

У 1950—1995 гадох Яшуны былі цэнтрам раёну. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб вёскі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1882 год — 344 чал.[8]; 1885 год — 142 чал.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 537 чал.; 1970 год — 367 чал.; 1977 год — 540 чал.; 1979 год — 725 чал.; 1985 год — 642 чал.; 1986 год — 543 чал.; 1989 год — 506 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 879 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1929)
  • Могілкі Балінскіх (1830)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Балінскіх (1824)
  1. ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 394.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 122.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 261.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 88.
  7. ^ Насевіч В. Віленскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 433.
  8. ^ Wejssenhof J. Jaszuny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 509.
  9. ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 5: Таарджалъ — Яя. — СПб, 1885. С. 1000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць