Анджэй Сьнядэцкі
Анджэй (Енджэй) Сьнядэцкі (па-польску: Jędrzej Śniadecki; 30 лістапада 1768, мяст. Жнін, Гнезьненскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая — 11 траўня 1838, Гароднікі) — польскі хімік, лекар, філёзаф і асьветнік. Брат Яна Сьнядэцкага.
Анджэй Сьнядэцкі | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1768 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 траўня 1838 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | хімік, біёляг, пісьменьнік, філёзаф, лекар |
Навуковая сфэра | літаратура, біялёгія, хімія, філязофія і публіцыстыка |
Месца працы | |
Сябра ў | Варшаўскае таварыства сяброў навук[d] і Віленскае медыцынскае таварыства[d] |
Дзеці | Юзаф Канстанцін Снядэцкі[d], Людвіка Сьнядэцкая[d] і Соф’я Сьнядэцкая[d] |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 30 кастрычніка 1768 году ў мястэчку Жнін Гнезьненскага ваяводзтва (цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы).
Вывучаў мэдыцыну ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Удасканальваў веды ў Павіі, Вене, Эдынбургу. У Эдынбургскім унівэрсытэце, навучаючыся ў прафэсара Джозэфа Блэка (1728—1799), зацікавіўся хіміяй.
У 1797—1822 гадах — прафэсар хіміі, у 1826—1832 гадах — мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, з 1832 году — прафэсар Мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.
У галоўнай працы «Тэорыя арганічных істот» («Teoria jestestw organicznych», т. 1—2, 1804—11) разьвіў ідэю эпігэнэзу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове «Пачаткі хіміі» («Początki chemii») (1800).
У 1805—1806 гадах рэдагаваў часопіс «Дзёньнік Віленскі» («Dzennik Wileński»), у 1816—1822 гадах — «Wiadomości Brukowe».
Памёр 11 траўня 1838 году. Пахаваны ў вёсцы Гароднікі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2