Міхал Балінскі
Мі́хал Балі́нскі (14 жніўня 1794, маёнтак Тэрэспаль Полацкага павету — 22 сьнежня 1864) — гісторык і публіцыст[2].
Міхал Балінскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 жніўня 1794 |
Памёр | 22 сьнежня 1864 |
Пахаваны | |
Род | Балінскія |
Бацькі | Ігнат Балінскі |
Дзеці | Іван Міхайлавіч Балінскі[d] |
Дзейнасьць | гісторык, пісьменьнік, публіцыст, рэдактар, калекцыянэр |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Балінскіх, сын Ігната, чашніка інфлянцкага. У 1818 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Яўхіма Лялевеля і права ў Ігната Даніловіча.
У 1816—1822 і 1829—1830 супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі весьнік»), а з 1818 разам з Я. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Быў чальцом таварыства шубраўцаў, адным з рэдактараў газэты таварыства «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). 3 1818 да 1822 працаваў сакратаром Віленскага друкарскага таварыства.
За ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня (1830—1831) трапіў пад арышт. 3 1836 жыў у Варшаве, зьяўляўся адным з заснавальнікаў навукова-літаратурнага часопісу «Biblioteka warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні[3], віцэ-старшыня Віленскай археалягічнай камісіі, чалец Расейскага геаграфічнага таварыства.
Аўтар публіцыстычных, гістарычных і гістарычна-геаграфічных дасьледаваньняў, прысьвечаных Беларусі. Разам з Ц. Ліпінскім выдаў дасьледаваньне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—1846), 3-і том якога падтрыхтаваў М. Балінскі, дзе на падставе багатага дакумэнтальнага матэрыялу прыводзілася гісторыя паселішчаў Беларусі, у тым ліку Менску. Асьвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы і польскай культуры[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/balinski-michal/
- ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 282.
- ^ БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 283.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМіхал Балінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў