Уладзіслаў Калячонак
Уладзісла́ў Калячонак (нар. 26 траўня 2001 году) — беларускі хакеіст, абаронца клюбу «Юта» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Флорыда Пантэрз» у другім раўндзе пад агульным 52-м нумарам.
Уладзіслаў Калячонак | ||
---|---|---|
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 26 траўня 2001 (23 гады) | |
Клюб | Юта | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 52, 2019 Флорыда Пантэрз | |
Гульнявая кар’ера | 2020 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў Найвышэйшай лізе айчыннага першынства. У 2018 годзе быў задрафтаваны клюбам «Лёндан Найтс» з хакейнай лігі Антарыё[1]. Згуляўшы за гэты клюб толькі адзіны матч, абаронца прыяднаўся да клюбу «Флінт Файрбэрдс» з той жа лігі[2].
Калячонак быў абраны клюбам «Флорыда Пантэрз» у другім раўндзе драфту НХЛ пад агульным 52-м нумарам. 13 верасьня 2019 году ён склаў з клюбам трохгадовае працоўнае пагадненьне пачаткоўца[3]. Пандэмія адклала пачатак сэзону 2020—2021 гадоў, у выніку чаго Калячонак пастанавіў сабе вярнуцца на радзіму, дзе пэўны час гуляў у складзе сталічнага «Дынама»[4]. Пасьля далучыўся да клюбу «Сырак’юз Кранч» з Амэрыканскай хакейнай лігі (АХЛ), дзе на заканчэньні сэзону зарабіў дзьве галявыя перадачы ў дзесяці гульнях[5].
26 ліпеня 2021 году хакеіст быў абменены клюбам ў «Арызону Каётыз» на Антона Строльмана і выбарам у другім раўндзе драфту 2024 году і ў сёмым раўндзе 2023 году[5]. У наступным сэзоне 2021—2022 гадоў Калячонак спачатку спаборнічаў у фарм-клюбе «Тусан Роўдранэрз» з АХЛ. Стаўшы трэцім у камандзе паводле колькасьці заробленых пунктаў на пачатку розыгрышу, абаронца атрымаў сваё першае запрашэньне ў НХЛ 11 студзеня 2022 году[6]. На наступны дзень ён дэбютаваў у лізе у пераможным матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. Першым голам адзначыўся ў матчы супраць «Калгары Флэймз»[8]. У сэзоне 2022—2023 гадоў амаль не гуляў у складзе «Арызону», ўсё яшчэ баронячы колеры толькі «Тусан Роўдранэрз». Сэзон 2023—2024 гадоў зноў пачаў у тусанскім клюбе, але 6 лістапада «Арызона» адклікала яго пасьля траўмы свайго абаронцы Юўса Вялімякі[9]. У складзе клюбу зьявіўся толькі адзін раз, 25 лістапада, у матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс». Аднак падчас гульні ён атрымаў пашкоджаньне[10]. Акрыяўшы, вярнуўся ў Тусан, але ў красавіку 2024 году зноў быў выкліканы да «Арызоны», каб замяніць траўмаванага Максіміляна Шубэра. 10 красавіка адзначыўся голам у браму «Ванкувэр Кэнакс»[11].
Неўзабаве па заканчэньні рэгулярнага сэзону 2023—2024 гадоў «Каётыз» прыпыніў сваё існаваньне, а з улікам таго, што франшыза пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, Калячонак далучыўся да навастворанай «Юты»[12]. У чэрвені ён склаў кантракт з клюбам на два гады ды згуляў у пачатковым матчы каманды ў НХЛ[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Meet the OHL’s 2018 CHL Import Draft Picks». Canadian Hockey League.
- ^ «Firebirds claim Belarus native Vladislav Kolyachonok off waivers». Flint Firebirds.
- ^ «Florida Panthers agree to terms with Vladislav Kolyachonok». NHL.
- ^ «Достигнута договоренность о подписании контракта с Владиславом Колячонком». ХК «Дынама».
- ^ а б «Coyotes acquire Stralman, Kolyachonok and draft pick». NHL.
- ^ «Coyotes recall Soderstrom, Kolyachonok and Prosvetov». NHL.
- ^ «Dzingel, Vejmelka lift Coyotes past Maple Leafs». ESPN.
- ^ «Gaudreau notches three points, Flames hand struggling Coyotes 4-2 loss». Vernon Matters.
- ^ «Coyotes’ Vladislav Kolyachonok: Summoned by Arizona». CBS Sports.
- ^ «Connor Ingram makes 34 saves for 2nd NHL shutout, Coyotes beat Golden Knights 2-0». ESPN.
- ^ «Coyotes’ Vladislav Kolyachonok: Earns two points after recall». CBS Sports.
- ^ «Coyotes give fans a win in final Arizona game, fans show plenty of love». The Arizona Republic.
- ^ «Utah HC Unveils 2024-2025 Opening Night Roster». The Hockey News.