Джэк Макбэйн

канадзкі хакеіст

Джэк Макбэ́йн (па-ангельску: Jack McBain; нар. 6 студзеня 2000 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Юта» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2022 году ў складзе нацыянальнай зборнай Канады.

Джэк Макбэйн
Рост 193 см[1]
Пазыцыя цэнтральны нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 6 студзеня 2000(2000-01-06)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Юта
Выступаў за Арызона Каётыз
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Макбэйн быў абраны клюбам «Мінэсота Ўайлд» на драфце НХЛ 2018 году ў трэцім раўндзе пад агульным 63 нумарам. Пасьля драфту чатыры сэзоны правёў, гуляючы ў дружыне Бостанскага каледжу.

Пасьля сканчэньня выступаў у турнірах сярод каледжаў хакеіст паведаміў клюбу аб нежаданьні складаньня працоўнае дамовы[2][3]. Каб не губляць гульца задарма «Ўайлд» пачаў шукаць клюбы, якія б жадалі набыць правы на спартоўца[2]. 20 сакавіка 2022 году правы на Макбэйна былі нададзеныя «Арызоне Каётыз» у абмен на выбар у другім раўндзе драфту НХЛ 2022 году[4][5]. Макбэйн склаў кантракт пачаткоўца з арызонцамі ўжо наступным днём[6]. Дэбют гульца ў НХЛ адбыўся 12 красавіка 2022 году ў матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз». Свае першыя пункты зарабіў 16 красавіка ў матчы супраць «Калгары Флэймз», калі дружына ўшчэнт была разьбітая зь лікам 9:1[7]. 29 сьнежня 2022 году Макбэйн двойчы пацэліў у браму «Таронта Мэйпл Ліфс» у пераможным матчы, які скончыўся зь лікам 6:3[8].

Неўзабаве па заканчэньні рэгулярнага сэзону 2023—2024 гадоў франшыза «Каётыз»» была прыпыненая, а актывы каманды былі перададзеныя хакейнаму клюбу «Юта». У выніку Макбэйн стаў хакеістам каманды «Юта»[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць