Царква Сьвятога Мікалая (Юрацішкі)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Мікольская царква, 1915 г.
Мікольская царква, 1915 г.
Краіна Беларусь
Мястэчка Юрацішкі
Каардынаты 54°01′44.80″ пн. ш. 25°55′55.90″ у. д. / 54.0291111° пн. ш. 25.9321944° у. д. / 54.0291111; 25.9321944Каардынаты: 54°01′44.80″ пн. ш. 25°55′55.90″ у. д. / 54.0291111° пн. ш. 25.9321944° у. д. / 54.0291111; 25.9321944
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Лідзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Першае згадваньне 1520
Сайт yuratkhram.by
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікала — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Юрацішках. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка, на гістарычнай Трабскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.

Гісторыя рэдагаваць

 
Царква, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першую драўляную царкву ў Юрацішках збудавалі каля 1520 году з фундацыі канцлера Альбрэхта Гаштольда і яго жонкі Соф’і з князёў Вярэйскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Апошнюю драўляную царкву, відаць, збудавалі ў пачатку XIX ст. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1840 годзе праводзіўся капітальны рамонт. У 1864 або 1867 годзе над прытворам паставілі званіцу з шатром, завершаным купалам-цыбулінай.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам царква не зачынялася. У 2007 годзе замест бляшанага купала-бані над дахам паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, а ў 2009 годзе сьцены абабілі жоўтым сайдынгам. 5 лютага 2012 годзе ў час набажэнства ў царкве здарыўся пажар, па якім будынак абклалі цэглай, чым зьмянілі архітэктурнае аблічча помніка да непазнавальнасьці.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў 3-зрубны будынак, які складаўся з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёма, 5-граннай апсыды і квадратнага ў пляне бабінца. Зрубы аднолькавай вышыні завяршаліся агульнай прафіляванай цягай карніза. Асноўны аб’ём і апсыда накрываліся 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай і трыкутнымі навісямі ў месцах злучэньня зрубаў. З бакоў апсыды знаходзіліся нізкія сымэтрычныя прыбудовы, разьмешчаныя на адной лініі з бакавымі сьценамі асноўнага зруба. Бабінец завяршаўся чацьверыковай шатровай званіцай з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сьцены аздабляліся шырокімі лапаткамі[1].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 27

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць