У 2015 годзе «Ашмяны» занялі 5 месца ў другой лізе, але праз адмову іншых камандаў атрымалі права на ўдзел у першай лізе. Да сярэдзіны 2016 году выступалі пад назвай «Ашмяны». У 2016 годзе занялі апошняе, 14 месца, у першай лізе і вылецелі назад у другую лігу. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Ашмяны»-БДУФК быў пазбаўлены 5 пунктаў у сэзоне 2017 году[1].