Лякаматыў Гомель
«Лякаматыў» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомлю. Заснаваны ў 2008 годзе. З 2014 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Лякаматыў | |
Заснаваны | 2008 |
---|---|
Горад | Гомель, Беларусь |
Стадыён |
Лякаматыў Умяшчальнасьць: 750 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023 | 4 месца |
Гісторыя
рэдагавацьЗ 2010 году клюб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Пасьля сэзону 2012 году, які прынёс чыгуначнікам 4 месца, «Гомельчыгунтранс» мажлівым для клюбу быў пераход ў Першую лігу, але кіраўніцтва вырашыла не пераходзіць на прафэсійны ўзровень і застацца аматарскім клюбам у Другой лізе.
Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі, і ў сэзоне 2013 году каманда заняла першае месца ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права гуляць у Першай лізе ў 2014 годзе. нападнік «Гомельчыгунтранса» Ільля Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 23 галамі на сваім рахунку.
Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца ці пераходзіць ім на больш высокі ўзровень альбо заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы патолю ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацьвердзіў свой удзел у Першай лізе[2]. Пасьля ўдалага пачатку сэзона 2014 году каманда стала трываць паразы, і ў канцы першага кола апынулася недалёка ад зоны вылету. Другое кола атрымалася значна лепшым, і ў выніку каманда здабыла 11 месца. У сэзоне 2015 году «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8 месцы.
Перад сэзонам 2016 году лідэры каманды — Яўген Барсукоў і Дзьмітры Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават не зважаючы на страту лідэраў, «Гомельчыгунтранс» пасьпяхова пачаў сэзон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. Улетку некалькі гульцоў каманды перайшлі ў клюбы элітнага дывізіёну, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць менскага «Промня». Праз шэраг няўдачаў у канцы сэзону «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацьвертае месца, аднак ужо па заканчэньні сэзону, у сувязі з ануляваньнем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэньнем тэхнічных паразаў, «Гомельчыгунтранс» узвысіўся да трэцяга месца.
Перад сэзонам 2017 году назва «Гомельчыгункатранс» была зьмененая на «Лякаматыў»[3]. У сэзоне «Лякаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідэраў турніру, аднак у выніку заняў чацьвертае месца. На наступны год, не зважаючы на неблагі старт, «Лякаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які ачольваў каманду на працягу чатырох гадоў, новым трэнэрам стаў ягоны памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад ягоным кіраўніцтвам «Лякаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда узьнялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сэзон скончыла на шостым месцы.
У сэзоне 2019 году каманду ачоліў новы трэнэр Аляксей Шубянок. «Лякаматыў» ад самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з берасьцейскім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасьля апошняга тура паводле асабістых сустрэчаў і стала чацьвертай. У пачатку 2020 году Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі з сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноўку ўзначаліў каманду. Дружына добра пачала сэзон 2020 году, ідучы сярод лідэраў, аднак у другой палове сэзону выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым футбаліст чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У пачатку сэзона 2021 году каманда страціла лідэраў, якіх запрасілі іншыя клюбы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдэраў, «Лякаматыў» тым ня менш ня здолеў скласьці істотнай канкурэнцыі лідэрам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідэры паводле забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лякаматыў» жа скончыў сэзон на шостым месцы пры 12 удзельніках.
Чыгуначнікі добра пачалі сэзон 2022 году, але пазьней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі у канцы розыгрышу «Лякаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Найвышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сэзоне 2023 году «Лякаматыў» хутка апынуўся ў лідэрах табліцы, доўгі час знаходзячыся на другім радку і навязваючы канкурэнцыю койданаўскаму «Арсэналу» за першы радок. У жніўні 2023 году галоўны трэнэр чыгуначнік Андрэй Гараўцоў ачоліў «Гомель», а яго ў якасьці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасьні 2023 году АБФФ патлумачыла, што «Лякаматыў» ня зможа прэтэндаваць на выхад у Найвышэйшую лігу[4]. Пасьля гэтага вынікі каманды пачалі пагаршацца, яна прапусьціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», а скончыла турнір на чацьвертым месцы з 17 удзельніках.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 11 жніўня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Другая | 4 | 36 | 20 | 9 | 7 | 64–27 | 69 | 1/16 |
2013 | Другая | 1 | 24 | 20 | 3 | 1 | 60–17 | 63 | 1/16 |
2014 | Першая | 11 | 30 | 9 | 9 | 12 | 33–38 | 36 | 1/8 |
2015 | Першая | 8 | 30 | 12 | 8 | 10 | 45–39 | 44 | 1/16 |
2016 | Першая | 3 | 26 | 12 | 8 | 6 | 33–24 | 44 | 1/4 |
2017 | Першая | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 49–36 | 57 | 1/16 |
2018 | Першая | 6 | 28 | 10 | 10 | 8 | 44–29 | 40 | 1/4 |
2019 | Першая | 4 | 28 | 17 | 5 | 6 | 60–24 | 56 | 1/8 |
2020 | Першая | 5 | 26 | 13 | 7 | 6 | 56–38 | 45 | 1/16 |
2021 | Першая | 6 | 33 | 15 | 9 | 9 | 56–39 | 54 | 1/8 |
2022 | Першая | 6 | 24 | 10 | 9 | 5 | 39–24 | 39 | 1/16 |
2023 | Першая | 4 | 32 | 19 | 5 | 8 | 55–40 | 62 | 1/16 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Аляксей Шубянок (зь сьнежня 2018 году)[5]
- Андрэй Гараўцоў (в. а., ліпень — сьнежань 2018 году)[6]
- Павал Крэчын (да ліпеня 2018 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ АБФФ разрешила «Гомельжелдортрансу» обходиться без пресс-секретаря, врача, массажиста и специалиста по безопасности
- ^ Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси
- ^ Футболисты «Гомельжелдортранса» стали игроками «Локомотива» (рас.)
- ^ Гомельский "Локомотив" точно не выступит в следующем сезоне высшей лиги (рас.)
- ^ Гомельский «Локомотив» возглавил Шубенок (рас.)
- ^ Горовцов стал и. о. главного тренера «Локомотива» (рас.)