Макслайн Віцебск

беларускі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Рагачоў-МК (футбольны клюб)»)

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Макслайн
Заснаваны 1983
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Цэнтральны спарткомплекс
Умяшчальнасьць: 8144
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 4 месца

Гісторыя Рэдагаваць

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4], якім стаў Віцебск.

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Аляксандар Конеў 2004
4   Аб Дзяніс Лукашоў 1998
5   ПА Максім Шыла 1993
8   ПА Ільля Трачынскі (капітан) 1989
10   ПА Мікалай Іваноў 2000
11   ПА Арцём Уласаў 2003
12   Бр Сяргей Курганскі 1986
15   ПА Артур Кузьміч (ар. Менск) 2003
16   ПА Яраслаў Шкурко 1991
17   ПА Мікіта Драздоў 1992
18   Аб Андрэй Альшанік 1999
19   Нап Павал Кляньё 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Іван Грудзько 2004
21   ПА Валеры Жукоўскі 1984
23   ПА Сяргей Балановіч 1987
44   Нап Ільля Візновіч 1998
47   Бр Раман Андрэенка 2003
51   ПА Дзьмітры Луцік 2002
55   Аб Сяргей Мельнік 1995
77   Бр Максім Азарко 2002
82   Аб Раман Хаджыеў 1998
92   Аб Ягор Восіпаў (ар. БАТЭ) 2003
  ПА Міхаіл Сідорын 2003

Статыстыка Рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Гомельскі 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32
Другая — плэй-оф 2   7 4 1 2 18–10
2022 Першая 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16

Галоўныя трэнэры Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць