Хальч
Хальч[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сажы. Цэнтар сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 1285 чалавек. Знаходзіцца за 2 км на захад ад Веткі, за 16 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Гомель — Ветка.
Хальч лац. Chalč | |
Сядзіба | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Веткаўскі |
Сельсавет: | Хальчанскі |
Вышыня: | 135 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1287 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2330 |
СААТА: | 3208868041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′44″ пн. ш. 31°8′18″ у. д. / 52.56222° пн. ш. 31.13833° у. д.Каардынаты: 52°33′44″ пн. ш. 31°8′18″ у. д. / 52.56222° пн. ш. 31.13833° у. д. |
± Хальч | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Хальч — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), колішняя рэзыдэнцыя роду Халецкіх. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі гарадзішча мілаградзкай і зарубінецкай культураў раньняга жалезнага веку і часоў Русі (на ўсходняй ускраіне, на мысе тэрасы правага берага ракі), гарадзішча раньняга жалезнага веку (сярэдзіна — 3-я чвэрць 1-га тыс. н. э., 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Зыбені), курганны могільнік (5 насыпаў, 0,35 км на паўночны захад ад вёскі) і селішча часоў Русі (0,5 км на поўдзень ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Хальч упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XIV ст., калі вёска ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У 1437 годзе Сьвідрыгайла перадаў яе продку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішковічу, ад гэтага часу Хальч стала рэзыдэнцыяй роду. Пад 1471 годам вёска ўпамінаецца ў зьвязку зь перадачай двара Г. Радзівонавічу.
У інвэнтары Гомельскага староства 1640-х гадоў значацца сяло і маёнтак Хальч. У другой палове XVII ст. Халецкія збудавалі тут касьцёл і кляштар езуітаў, у 1731—1829 гадох дзеяла місія. Іх матэрыяльна падтрымлівалі Халецкія і Дзерналовічы. На 1747 год у Хальчы было 159 двароў. Пад 1752 годам яна ўпамінаецца ў актах Галоўнага Трыбуналу. У 1764 годзе Хальч атрымала статус мястэчка, у валоданьні княгіні Радзівіл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хальч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У пачатку XIX ст. на паўночна-заходняй ускраіне мястэчка ўзьвялі сядзібу і стварылі пэйзажны парк. Замалёўкі палаца ў 2-й палове XIX ст. зрабіў Напалеон Орда. На 1860 год Хальч была ў валоданьні А. Войніч-Сенажацкага, тут было 2 мураваныя і 105 драўляных дамоў; штогод праводзіліся 2 кірмашы (Пятроўскі і Міхайлаўскі). На 1866 год гаспадар маёнтку меў 1568 дзесяцінаў зямлі і 3 крамы; дзеяў хлебазапасны магазын. У 1879 годзе пан Войніч-Сенажацкі заснаваў тут вінакурню.
На 1881 год у Хальчы было 230 двароў, на 1886 год — 173 двары, дзеяла царква і юдэйская малітоўная школа, працавалі 3 ветракі і 85 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Вялікую шкоду прычынілі мястэчку пажары 1887, 1891 і 1892 гадоў, калі згарэў 261 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Хальчы было 363 двары, дзеяла царква, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, юдэйскі малітоўны дом, 5 ветракоў, 5 крамаў (у тым ліку вінная), карчма. У аднайменным фальварку, што размяшчаўся побач, былі карчма і вінакурны завод. На 1909 год у мястэчку было 1159 драўляных і 1 мураваны будынкі, працавалі пошта і сенапрасавальны завод (у 1913 годзе — 40 работнікаў).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хальч занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хальч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Хальч вярнулі БССР, дзе яна 8 сьнежня стала цэнтрам сельсавету Веткаўскага, з 25 сьнежня 1962 году Гомельскага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1928 год у Хальчы працавала цагельня. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 16 кастрычніка 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 2002 год у Хальчы было 506 двароў.
-
Сядзіба, да 1918 г.
-
Сядзіба, 1936 г.
-
Аэраздымак, 1941 г.
-
Сядзіба, 1941 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1136 чал.[3]; 1886 год — 1072 чал.; 1897 год — 1975 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 2256 чал.; 1959 год — 1829 чал.; 1999 год — 1376 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1194 чал.[4]; 2005 год — 1285 чал.[5]; 2010 год — 1287 чал.[6]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Хальчы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта, 2 крамы.
У 1991 годзе ў вёсцы збудавалі драўляную царкву.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл і кляштар езуітаў (XVII стст.)
- Царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Sulistrowski F. Chalcz // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 539.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 534.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
- ^ https://web.archive.org/web/20201011232352/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.