Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Літоўскі Трыбунал — установа на ўзор Кароннага Трыбуналу, вышэйшы апэляцыйны суд Княства, пастановы якога мелі сілу пастановаў сойма. Быў створаны ў 1581 року зь сядзібаю ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 року. Складаўся з 46 судзьдзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на 1 рок1588 року яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад зямлі Жамойцкай).

Будынак вышэйшага трыбуналу на вуліцы Замкавай, Вільня. (1835)

Трыбунал разглядаў апэляцыі на рашэньні земскіх, замкавых і падкаморных судоў, а таксама скаргі на рашэньні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананьне старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводзтве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асобаў; пры разглядзе такіх справаў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.

Сэсіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасьцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сэсіяў трыбуналу былі Вільня (шторок), Менск (кадэцыя літоўская) і Наваградак (кадэцыя руская) (па чарзе праз рок). Да 1588 року сэсіі праходзілі і ў Троках. З 1599 году сэсіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сэсія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З 1775 року сэсіі кадэцыі рускай адбываліся ў Горадні.

Літаратура

рэдагаваць
  • Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.