Арызона Каётыз

(Перанакіравана з «Фінікс Каётыз»)

«Арызона Каётыз» (па-анґельску: Arizona Coyotes) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. Са сьнежня 2003 году «Каётыз» гуляюць свае хатнія матчы на ​​Jobing.com Arena, правёўшы папярэднія 7,5 сэзоны ў America West Arena ў цэнтры гораду Фінікс.

Арызона Каётыз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Глендэйл, Арызона
Заснаваны 1972
Стадыён Gila River Arena
Колеры Чырвоны, чорны, пясочны і белы
                   
Гісторыя Вініпэг Джэтс
1972—1996
Фінікс Каётыз
1996—2014
Арызона Каётыз
2014 — цяпер
Галоўны трэнэр Дэйв Тыпэт
Капітан Шэйн Доан
Афіцыйны сайт coyotes.nhl.com(анг.)

Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармавана. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базуецца з 1 ліпеня 1996 году.

5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз»[1].

Статыстыка Рэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2009—2010 82 50 25 7 107 225 202 2-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў 1/8 фіналу, 3:4 (Рэд Ўінгс)
2010—2011 82 43 26 13 99 231 226 3-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў 1/8 фіналу, 0:4 (Рэд Ўінгс)
2011—2012 82 42 27 13 97 216 204 1-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў паўфінале, 1:4 (Кінгс)
2012—2013 48 21 18 9 51 125 131 4-е, Ціхаакіянскі Ня трапілі ў плэй-оф
2013—2014 82 37 30 15 89 216 231 4-е, Ціхаакіянскі Ня трапілі ў плэй-оф

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Арызона Каётызсховішча мультымэдыйных матэрыялаў