Сярге́й Сярге́евіч Прако́ф’еў (23 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1891; цяпер сяло Сонцаўка, Пакроўскі раён, Данецкая вобласьць, Украіна — 1953; Масква, цяпер Расея) — расейскі й савецкі кампазытар і піяніст. Уважаецца за аднаго з найвялікшых кампазытараў 20 стагодзьдзя.

Сяргей Пракоф’еў
рас. Сергей Сергеевич Прокофьев
1918 г.
Дата нараджэньня 11 (23) красавіка 1891[1]
Месца нараджэньня маёнтак Сонцаўка(uk), Бахмуцкі павет(uk), Кацярынаслаўская губэрня(uk), Паўднёва-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 5 сакавіка 1953(1953-03-05)[2][3][4][…] (61 год)
Месца сьмерці Масква, Расейская СФСР, СССР
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d][1]
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Прафэсія дырыгент, кампазытар, піяніст
Навуковая сфэра шахматы[5] і музыка[5]
Гады дзейнасьці 1896—1953
Сябра ў Саюз кампазытараў СССР[d]
Жанры араторыя, балет, вальс, опэра, кантата, канцэрт, квартэт, квінтэт, марш, песьня, п’еса, раманс, саната, сымфанічная паэма, сымфаньета, сымфонія, сюіта, таката, увэрцюра
Інструмэнты фартэпіяна
Дзеці Oleg Prokofiev[d]
Узнагароды
Сталінская прэмія
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «У памяць 800-годзьдзя Масквы»
Мэдаль «У памяць 800-годзьдзя Масквы»
Сайт sprkfv.net (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Расейскі пэрыяд

рэдагаваць

Пракоф’еў пачаў праяўляць свой надзвычайны талент у раньнім узросьце. У пяць гадоў ён скампанаваў першы твор, Індыйскі галёп, занатаваць які яму дапамагла маці. У сямігадовым узросьце ён навучыўся гуляць у шахматы, якія сталі ягоным захапленьнем на ўсё жыцьцё. Пракоф’еў часта браў удзел у шахматных турнірах і быў добра знаёмы з Капабланкам і Бацьвіньнікам.

Сапраўдны вундэркінд, Пракоф’еў напісаў сваю першую опэру, Велікан, у дзевяць гадоў.

У 1902 годзе, калі пачаліся прыватныя ўрокі з кампазыцыі, ён меў напісанымі ўжо некалькі даволі наватарскіх твораў. Авалодаўшы тэхнікай кампазыцыі, Пракоф’еў хутка пачаў экспэрымэнтаваць у пошуках новых гучаньняў і ўласнага стылю.

У 1904 годзе Пракоф’еў паступіў у Санкт-Пецярбурскую Кансэрваторыю, будучы на некалькі гадоў маладзейшы за бальшыню сваіх аднакурсьнікаў. Ён рабіў уражаньне эксцэнтрычнай і высакамернай асобы. Ён меў характар, ідучы па калідоры, крочыць заўсёды ў цэнтры, не саступаючы дарогі анікому. Яго пэдагогам па фартэпіяна была Ганна Есіпава, па інструмэнтоўцы — Мікалай Рымскі-Корсакаў, па кампазыцыі — Анатоль Лядаў. Пракоф’еў хутка набываў вядомасьць як кампазытар і піяніст, выклікаючы кантрастныя рэакцыі, ад захапленьня да адмаўленьня.

У 1910 годзе памёр бацька Сяргея Пракоф’ева, і кампазытар мусіў пачаць самастойна зарабляць на жыцьцё. У 1913 ён упершыню быў за мяжой, наведаўшы Парыж і Лёндан, дзе ўбачыў спэктаклі балетнай трупы Сяргея Дзягілева.

У 1914 годзе Пракоф’еў завершыў навучаньне ў Кансэрваторыі, атрымаўшы найвышэйшы бал і прыз — канцэртны раяль. Хутка пасьля гэтага ён зноў трапіў у Лёндан, дзе пазнаёміўся зь Дзягілевым і Стравінскім.

У часе Першай сусьветнай вайны Пракоф’еў зноў паступіў у Кансэрваторыю, гэтым разам у клясу аргана. Ён напісаў опэру Гулец паводле рамана Дастаеўскага, але яе прэм’ера ў 1917 годзе не адбылася празь Лютаўскую рэвалюцыю. Летам гэтага году Пракоф’еў сачыніў Першую сымфонію, Клясычную, у стылі, на думку кампазытара, у якім бы напісаў яе Ёзэф Гайдн, калі б жыў у той час. У 1918 годзе Пракоф’еў эміграваў у ЗША, ратуючыся ад бальшавіцкай рэвалюцыі.

Замежны пэрыяд

рэдагаваць

Пракоф’еў прыбыў у Сан-Францыска і, на пачатку сваёй сольнай і кампазытарскай кар’еры ў Амэрыцы, быў непазьбежным канкурэнтам для іншых эмігрантаў з Расеі (напрыклад, для Сяргея Рахманінава). Ён распачаў выступленьні як піяніст з сольнага канцэрту ў Ню-Ёрку, пасьля чаго даў яшчэ сэрыю канцэртаў у розных гарадах. Прэм’ера ягонай новай опэры Любоў да трох апэльсінаў не адбылася праз хваробу й сьмерць дырыгента. Гэтая няўдача сапсавала Пракоф’еву таксама й сольную кар’еру, бо падрыхтоўка опэрнай пастаноўкі вымагала многа часу й увагі. У 1920 годзе кампазытар быў у цяжкай фінансавай сытуацыі і ў красавіку гэтага году пераехаў у Парыж.

Парыская публіка была значна больш гатовая да пракоф’еўскай музыкі. Ён узнавіў кантакты зь Дзягілевым і Стравінскім і прадоўжыў працу над некаторымі незавершанымі творамі, уключаючы Трэці фартэпіянны канцэрт. У сьнежні 1920 году Любоў да трох апэльсынаў была нарэшце пастаўленая ў Чыкага, але бяз посьпеху. Пракоф’еў пераехаў з сваёй маці ў Баварскія Альпы і займаўся там выключна кампазыцыяй. Цэнтральным творам гэтага пэрыяду сталася опэра Вогнены Анёл. У 1923 годзе Пракоф’еў ажаніўся з гішпанскай сьпявачкай Лінай Кадына (псэўданім Ліна Любэра) і неўзабаве вярнуўся ў Парыж.

Ад 1927 году Пракоф’еў пачынае рэгулярна наведваць Расею з канцэртнымі турамі, яго візыты сустракаюцца з захапленьнем. Ён усё больш і больш нудзіўся па роднай краіне, выказваючыся пра яе надзвычай патрыятычна. Адзін з найбольш вядомых твораў Пракоф’ева — балет «Рамэо і Джульета» — быў замоўлены кампазытару Кіраўскім тэатрам у Ленінградзе.

Савецкі пэрыяд

рэдагаваць
 
Паштовая марка СССР, Сяргей Пракоф’еў, 1991 (ЦФА 6314, Скот 5993)

У 1934 годзе Пракоф’еў настала вярнуўся ў Савецкі Саюз, яго сям’я пераехала туды годам пазьней. У гэтыя часы быў створаны Саюз кампазытараў, які шчыльна кантраляваў кампазытарскую дзейнасьць і рэгуляваў нават стылістычнымі кірункамі тагачаснай музыкі. Імкнучыся пазьбегнуць замежных уплываў на творцаў, улады фактычна ізалявалі творчасьць кампазытараў у межах уласнай краіны. Пракоф’еў напісаў сэрыю масавых песьняў (тв. 66, 79, 89) на словы найбольш добранадзейных савецкіх паэтаў, а таксама араторыю Здравіца, тв.85, якая ўслаўляла Сталіна. Гэта ўзмацняла яго становішча як савецкага кампазытара. У гэты час Пракоф’еў таксама напісаў многа дзіцячай музыкі і грандыёзную кантату Да 20-годзьдзя Кастрычніка, якая ані разу не была выкананая пры жыцьці кампазытара. Прэм’ера опэры Сямён Катко мусіла быць адкладзеная праз арышт і расстрэл рэжысэра Ўсевалада Меерхольда.

У 1938 годзе Пракоф’еў напісаў музыку да кінафільму Аляксандар Неўскі (рэжысэр — Сяргей Эйзэнштэйн). Пазьней кампазытар перарабіў гэты твор як кантату, якая сталася папулярнай для выкананьняў і запісаў.

У 1941 у кампазытара пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, выкліканыя слабым сэрцам. З пачаткам вайны ён быў некалькі разоў у эвакуацыі на поўдні краіны.

У 1948 годзе быў падвергнуты нападкам савецкай крытыкі за фармалізм (разам з Шастаковічам, Мяскоўскім і іншымі)

Пракоф’еў памёр 5 сакавіка 1953 году, ва ўзросьце 61 году, у адзін дзень з Сталінам. Маскоўская кватэра, у якой памёр Пракоф’еў, знаходзілася зусім побач з Чырвонай Плошчай, і ягонае цела немагчыма было вынесьці на паніхіду на працягу трох дзён. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Аўтабіяграфія

рэдагаваць

У 2006 годзе надрукаваны поўны Дзёньнік Пракоф’ева па-расейску, які ахоплівае пэрыяд жыцьця кампазытара ад юнацтва да ягонага вяртаньня ў Савецкую Расею ў 1934 годзе. Існуе таксама грунтоўная Аўтабіяграфія, напісаная з аглядкаю на савецкую цэнзуру. Пракоф’еў валодаў яскравым і хвосткім стылем пісаньня і меў вялікі літаратурны талент. У рукапісах часта скарачаў словы, пішучы толькі іх зычныя (напрыклад — «Пркфв»).

У творчасьці Пракоф’ева спалучаюцца рысы мадэрнізму, нэаклясыцызму і рамантызму. Гарманічная мова ягоных твораў засталася даволі традыцыйнай, у параўнаньні з многімі ягонымі сучасьнікамі (Скрабін, Шонбэрґ, Бэрґ, Хіндэміт). Рэзкасьць і сакаватая яскравасьць гармоніяў робяць яго блізкім да Стравінскага і Пуленка. Аднак такія больш традыцыйныя кампазытары, як Сяргей Рахманінаў або Мікалай Рымскі-Корсакаў, ставіліся досыць адмоўна да стылістычных навацыяў мадэрновага Пракоф’ева. Яго музыка звычайна вельмі кантрастная: агрэсіўныя, магутныя, брутальныя такатныя эпізоды суседнічаюць з павольнымі лірычнымі выказваньнямі, унікальнымі ў сваёй кранальнасьці й інтымнай чысьціні. Пракоф’еўскі мэлядычны дар у натуральнасьці і невычарпальнасьці можна параўнаць з Моцартам, Шапэнам і Чайкоўскім. У творах для фартэпіяна зазвычай адчуваецца аркестравае мысьленьне кампазытара.

Міжнародны конкурс імя Сяргея Пракоф’ева рэгулярна ладзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Ён адбываецца ў трох спэцыяльнасьцях: кампазыцыя, сымфанічнае дырыгаваньне й фартэпіяна сола. На першым конкурсе, які праходзіў у 1992 годзе, першую прэмію сярод піяністаў атрымаў беларус Юры Бліноў.

 
Арыя Кутузава з опэры Вайна і мір
  • Маддалена, тв.13 (1911, другая рэдакцыя 1913)
  • Гулец, тв.24 (паводле Ф.Дастаеўскага, 1929)
  • Любоў да трох апэльсінаў, тв.33 (паводле К.Гоццы, 1919)
  • Вогнены Анёл, тв.37 (паводле В.Брусава, 1919-27)
  • Сямён Катко, тв.81 (1940)
  • Заручыны ў манастыры, 86 (1940-41)
  • Вайна і мір, тв.91 (паводле Л.Талстоя, 1941-52)
  • Аповесьць пра сапраўднага чалавека, тв.117 (паводле Б.Палявоя, 1947-48)
  • Казка пра блазна, які сямёх блазноў абдурыў / Chout, тв.21 (1915, 1920)
  • Сталёвы скок / Le Pas d’acier, 41 (1925-26)
  • Блудны сын, тв.46 (1928-29)
  • На Дняпры / Sur le Borysthene, тв.51 (1930-31)
  • Рамэо і Джульета, тв. 64 (паводле Ў. Шэксьпіра, 1935—1936)
  • Папялушка / Cinderella, тв.87 (1940-44)
  • Сказ пра каменную кветку, 118 (паводле П.Бажова, 1948-53)

Вакальна-сымфанічныя творы

рэдагаваць
  • Два вершы для жаночага хору на словы Бальмонта, тв.7 (1909—1910)
  • Сямёра іх (К.Бальмонт, Поклічы даўніны (Зовы древности)), кантата для драматычнага тэнару, мяшанага хору й вялікага сымфанічнага аркестру, тв.30 (1917—1918)
  • Пеця і воўк, сымфанічная казка для дзяцей, словы С.Пракоф’ева, тв.67 (1936)
  • Песьні нашых дзён, для салістаў, мяшанага хору й сымфанічнага аркестру, тв.76 (1937)
  • Аляксандар Неўскі, кантата для мэца-сапрана сола, мяшанага хору й аркестру, тв.78 (1939)
  • Здравіца, тв.85 (1939)
  • Баляда пра хлопчыка, які застаўся невядомы, кантата дла сапрана, тэнара, хору і аркестру. Словы П.Антокальскага. Тв.93 (1942—1943)
  • Квітней, магутны край, кантата да 30-годзьдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, для мяшанага хору й аркестру, словы Я.Далматоўскага, тв.114 (1947)
  • Зімовае вогнішча, сюіта для чытальнікаў, хору хлопчыкаў і сымфанічнага аркестру на словы С.Маршака, тв.122 (1949)
  • На варце міра, араторыя для салісткі (мэца-сапрана), чытальнікаў, мяшанага хору, хору хлопчыкаў і сымфанічнага аркестру на словы С.Маршака, тв.124 (1950)

Творы для аркестру

рэдагаваць

Сымфоніі

рэдагаваць
  • Сымфонія №1, Рэ мажор, Клясычная, тв.25 (1916-17)
  • Сымфонія №2, рэ мінор, тв.40 (1924-25)
  • Сымфонія №3, до мінор, тв.44 (1928)
  • Сымфонія №4, До мажор (першая вэрсія), тв.47 (1929-30)
  • Сымфонія №5, Сі-бэмоль мажор, тв.100 (1944)
  • Сымфонія №6, мі-бэмоль мінор, тв.111 (1945-47)
  • Сымфонія №4, До мажор (другая вэрсія), тв.112 (1947)
  • Сымфонія №7, до-дыез мінор, тв.131 (1951-52)

Аркестравыя сюіты

рэдагаваць
  • Сюіты з балету «Рамэо і Джульета»
    • Сюіта №1, тв.64bis
    • Сюіта №2, тв.64ter
    • Сюіта №3, тв.101
  • Сюіты з балету Папялушка
    • Сюіта №1, тв.107
    • Сюіта №2, тв.108
    • Сюіта №3, тв.109
  • Сюіты з балету Сказ пра каменную кветку
    • Вясельная сюіта, тв.126
    • Цыганская фантазія, тв.127
    • Уральская рапсодыя, тв.128
  • Ала і Лолі, скіфская сюіта, тв.20
  • Сюіта з балету Блазан, тв.21bis
  • Сіюта з опэры Любоў да трох апэльсынаў, тв.33bis
  • Сюіта з опэры Вогнены Анёл, тв.37bis
  • Сюіта з балету Сталёвы скок, тв.41bis
  • Сюіта з балету Блудны сын, тв.46bis
  • Чатыры партрэты і разьвязка, сюіта з опэры Гулец, тв.49
  • Сюіта з балету На Дняпры, тв.51bis
  • Сюіта з музыкі да кінафільму Паручнік Кіжэ, тв.60
  • Эгіпэцкія ночы, сюіта з музыкі да спэктаклю, тв.61
  • Сюіта з опэры Сямён Катко, тв.81bis
  • Вальсы, сюіта для сымфанічнага аркестру, тв.110
  • Летняя ноч, сюіта з опэры Заручыны ў манастыры, тв.123

Іншыя творы для аркестру

рэдагаваць
  • Сымфаніэта Ля мажор, першая вэрсія, тв.5 (1909)
  • Сны, тв.6 (1910)
  • Восеньскае, тв.8 (1910)
  • Андантэ з Чацьвертай фартэпіяннай санаты, транскрыпцыя для аркестру, тв.29bis (1925-29)
  • Увэртура на габрэйскія тэмы, транскрыпцыя для сымфанічнага аркестру, тв.34bis
  • Увэртура Сі-бэмоль мажор для камэрнага аркестру, тв.42 (1926) і 42bis (вэрсія для сымфанічнага аркестру) (1928)
  • Дывэртысмэнт, тв.43 (1925-29)
  • Сымфаніэта Ля мажор, другая вэрсія, тв.48 (1929)
  • Андантэ зь Першага струннага квартэту, для струннага квінтэту або струннага аркестру, тв.50bis (1930)
  • Сымфанічная песьня, тв.57 (1933)
  • Расейская ўвэртура, тв.72 (1936)
  • Сымфанічны марш, тв.88 (1941)
  • Ода на заканчэньне вайны, тв.105 (1945), для 8 арфаў, 4 фартэпіянаў, аркестру духавых і ўдарных інструмэнтаў і кантрабасаў
  • Сьвяточная паэма «Трыццаць гадоў», тв.113 (1947)
  • Пушкінскія вальсы, тв.120 (1949)
  • Сьвяточная паэма «Сустрэча Волгі з Донам», тв.130 (1951)

Музыка для кіно

рэдагаваць

Інструмэнтальныя канцэрты

рэдагаваць

Фартэпіянныя канцэрты

рэдагаваць
  • Канцэрт №1, Рэ-бэмоль мажор, тв.10 (1911-12)
  • Канцэрт №2, соль мінор, тв.16 (1912-13, згублены, перанапісаны ў 1923)
  • Канцэрт №3, До мажор, тв.26 (1917-21)
  • Канцэрт №4, Сі-бэмоль мажор, (1931), для левай рукі (напісаны для Паўля Вітгенштайна)
  • Канцэрт №5, Соль мажор (1932)
  • Канцэрт №6, тв.134 (1953, незавершаны)

Скрыпічныя канцэрты

рэдагаваць
  • Канцэрт №1, Рэ мажор, тв.19 (1916-17)
  • Канцэрт №2, соль мінор, тв.63 (1935)

Віялянчэльныя канцэрты

рэдагаваць
  • Канцэрт мі мінор, тв.58 (1933-38)
  • Сымфонія-канцэрт для віялянчэлі й аркестру, тв.125 (1950-52)
  • Кацэртына соль мінор, тв.132 (1952)

Камэрна-інструмэнтальныя ансамблі

рэдагаваць
  • Дзьве санаты для скрыпкі і фартэпіяна, тв.80 і 94а
  • Саната для скрыпкі сола, тв.115
  • Саната для віялянчэлі і фартэпіяна, тв.119
  • Саната для віялянчэлі сола, тв.133
  • Саната для флейты і фартэпіяна, тв.94
  • Два струнныя квартэты, тв.50 і 92
  • Квінтэт соль мінор, тв.39 (для габоя, клярнэта, скрыпкі, альта і кантрабаса)

Вакальныя творы

рэдагаваць
  • Два вершы, тв.9 (1910)
  • Брыдкае качаня (казка Андэрсэна), тв.18 (1914)
  • Пяць вершаў, тв.23 (1915)
  • Пяць вершаў Ганны Ахматавай, тв.27 (1916)
  • Пяць песьняў бяз словаў, тв.35 (1920)
  • Пяць вершаў К.Бальмонта, тв.36 (1921)
  • Пяць казаскіх песьняў (1927)
  • Дзьве песьні з кінафільма Паручнік Кіжэ, тв.60bis (1934)
  • Тры дзіцячыя песьні, тв.68 (1936)
  • Тры рамансы на словы Пушкіна, тв.73 (1936)
  • Тры песьні з кінафільма Аляксандар Неўскі, тв.78bis (1939)
  • Сем песьняў, тв.79 (1939)
  • Апрацоўкі расейскіх народных песьняў, тв.104 (1944)
  • Два дуэты, апрацоўка расейскіх народных песьняў, тв.106 (1944)

Творы для фартэпіяна

рэдагаваць
  • Саната №1, Фа мажор, тв.1 (1907-09)
  • Саната №2, рэ мінор, тв.14 (1914)
  • Саната №3, ля мінор, тв.28 (1907-17)
  • Саната №4, до мінор, тв.29 (1917)
  • Саната №5, До мажор, першая вэрсія, тв.38 (1923)
  • Саната №6, Ля мажор, тв.82 (1939-40)
  • Саната №7, Сі-бэмоль мажор, тв.83 (1939-42)
  • Саната №8, Сі-бэмоль мажор, тв.84 (1939-44)
  • Саната №9, До мажор, тв.103 (1947)
  • Саната №5, До мажор, другая вэрсія, тв.135 (1952-53)
  • Саната №10, мі мінор, тв.137, незавершаная
  • Чатыры эцюды, тв.2 (1909)
  • Чатыры п’есы, тв.3 (1911)
  • Чатыры п’есы, тв.4 (1910-12)
  • Таката рэ мінор, тв.11 (1914)
  • Дзесяць п’есаў для фартэпіяна, тв.12 (1906-13)
  • Сарказмы — пяць п’есаў для фартэпіяна, тв.17 (1912-14)
  • Мімалётнасьці — дваццаць п’есаў для фартэпіяна, тв.22 (1915-17)
  • Казкі старой бабулі, тв.31 (1918)
  • Чатыры п’есы, тв.32 (1918)
  • Рэчы ў сабе — дзьве п’есы для фартэпіяна, тв.45 (1928)
  • Дзьве санатыны для фартэпіяна, тв.54 (1931-32)
  • Тры п’есы, тв.59 (1934)
  • Думкі — тры п’есы для фартэпіяна, тв.62 (1933-34)
  • Дзіцячая музыка — дванаццаць лёгкіх п’есаў, тв.65 (1935)
  1. ^ а б Nestyev I. V., Taruskin R., Bell A. Sergey Prokofiev // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. ^ Прокофьев Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Nestyev I. V., Taruskin R. Sergey Prokofiev // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Sergueï Sergueevitch Prokofiev // Babelio (фр.) — 2007.
  5. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Літаратура

рэдагаваць
  • Нестьев И. Жизнь С. Прокофьева. М., 1973
  • Мартынов И. С. Прокофьев. Жизнь и творчество. М., 1974
  • Прокофьев С. С. Автобиография. М., 1982
  • Савкина Н. П. С. С. Прокофьев. М., 1982
  • Прокофьев о Прокофьеве Статьи и интервью М.,1991
  • Сергей Прокофьев. Дневник. Sprkfv, Paris, 2006

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць