Вальс

клясычны бальны танец

Вальс (ад ням. Walzen — кружыцца) — парны танец, заснаваны на плаўным кружэньні ў спалучэньні з паступальным рухам.

вальс
тып танцу
Падкляса адбальны танец Рэдагаваць
Time signature3/4 Рэдагаваць
Альтэрнатыўнае імяslow waltz, english waltz Рэдагаваць

Музычны памер 3/4. Часам 3/8 або 6/8. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Паходзіць ад народных танцаў на сумежжы Чэхіі, Аўстрыі і Баварыі кшталту лендлера. Найбольш вядомы венскі вальс, які на пачатку ХІХ стагодзьдзя першым напісаў Ёзэф Лянэр. Пазьней гэты вальс перастварыў Ёган Баптыст Штраўс. Пашыраным падвідам ёсьць павольны вальс-бастон. На сцэне вальс сталі выкарыстоўваць у такіх жанрах, як опэра, балет, апэрэта і драма. Таксама вальс стаў самастойнай музыкай для аркестраў і фартэпіяна, асновай для песьняў, рамансаў, сюітаў і сымфоніяў[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Вальс паходзіць зь сялянскіх парных танцаў, што бытавалі на сумежжы Чэхіі, Аўстрыі і Баварыі. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя пранік у гарады. У пачатку ХІХ стагодзьдзі стаў найбольш папулярным танцам у Эўропе. Яго мэлёдыя стала гучаць на прыдворных балях, у песьнях, рамансах, опэрах і балетах[2].

Пасьля 1850-х гадоў вальс стаў вядомым у побыце беларускіх гарадоў, а затым і ў сялянскім побыце. У ХХ стагодзьдзі пераўтварыўся ў частку народных плясак і народнай музыкі Беларусі. Значны ўклад у стварэньне вальсаў зрабілі такія беларускія кампазытары, як Мікалай Аладаў, Анатоль Багатыроў, Рычард Бутвілоўскі, Яўген Глебаў, Васіль Залатароў, Ігар Лучанок, Сяргей Картэс, Рыгор Пукст, Зьміцер Смольскі і Эдуард Ханок[1].

  1. ^ а б Іна Назіна. Вальс // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 493. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ Міхась Шавыркін. Майскі вальс // Зьвязда : газэта. — 3 траўня 2014. — № 81 (27691). — С. 8. — ISSN 1990-763x.