Сымфонія
Сымфо́нія (ад грэц. συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца зь некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.
Клясычная будова
рэдагавацьЗвычайна клясычная сымфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скэрца ці мэнуэт — у трохчасткавай форме, чацьвертая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа сьледваць хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сымфоніі Бэтховэна).
Гісторыя
рэдагавацьЗаснавальнікам клясычнай мадэлі сымфоніі лічыцца Ёзэф Гайдн. У клясычнай сымфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасьць, а сярэднія пішуцца ў танальнасьці, якія зьяўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасьць ўсех сымфоніяў. Выбітныя прадстаўнікі клясычнай сымфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бэтховэн.
Рамантычная сымфонія стала спалучэньнем клясычнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Разьвіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасьці. Зьяўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму зьяўлялася разрастайнасьць формы, складу аркестра і шчыльнасьці гучаньня.
Пачынаючы з другой паловы XIX стагодзьдзя і, асабліва ў XX стагодзьдзі строгія формы сымфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасьць: сымфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сымфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сымфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстаньне санатнай формы. Пасьля 9-й сымфоніі Л. Бэтховэна кампазытары сталі ўводзіць у сымфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасьць і зьмястоўнасьць музычнага матэрыялу.
Вядомыя аўтары сымфоніяў
рэдагавацьЁзэфа Гайдна — | 104 сымфонія |
Вольфганг Амадэй Моцарт — | 41 (68) сымфоніяў |
Людвіг ван Бэтговэн — | 9 сымфоніяў |
Франц Шубэрт — | 9 сымфоніяў |
Робэрт Шуман — | 4 сымфоніі |
Фэлікс Мэндэльсон — | 5 сымфоніяў |
Гектар Бэрліёз — | некалькі праграмных сымфоніяў |
Антанін Дворжак — | 9 сымфоніяў |
Яганэс Брамс — | 4 сымфоніі |
Пётар Чайкоўскі — | 6 сымфоніяў (а таксама сымфонія «Манфрэд») |
Антон Брукнэр — | 10 сымфоніяў |
Густаў Малер — | 10 сымфоніяў |
Караль Шыманоўскі — | 4 сымфоніі |
Ян Сыбэліюс — | 7 сымфоніяў |
Сяргей Рахманінаў — | 3 сымфоніі |
Ігар Стравінскі — | 5 сымфоніяў |
Сяргей Пракоф’еў — | 7 сымфоніяў |
Дзьмітры Шастаковіч — | 15 сымфоніяў (таксама некалькі камэрных сымфоніяў) |
Барыс Лятошынскі — | 5 сымфоніяў |
Чарлз Айвз — | 4 сымфоніі |
Вітальд Лютаслаўскі — | 4 сымфоніі |
Альфрэд Шнітке — | 9 сымфоніяў |
Гія Канчелі* — | 7 сымфоніяў |
Кшыштоф Пендэрэцкі* — | 7 сымфоніяў |
Валентын Сыльвестраў* — | 7 сымфоніяў |
* — Жывыя кампазытары, якія могуць павялічыць колькасьць напісаных імі сымфоніяў.