Аляксандар Скрабін
Алякса́ндар Скра́бін (па-расейску: Александр Скрябин; 6 студзеня [ст. ст. 25 сьнежня 1871] 1872 — 27 красавіка [ст. ст. 14 красавіка] 1915) — расейскі кампазытар і піяніст, пэдагог, прадстаўнік сымбалізму ў музыцы.
Аляксандар Скрабін | |
па-расейску: Алекса́ндр Скря́бин | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1872[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 красавіка 1915[1][3][6][…] (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэпсіс |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар, піяніст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | сымбалізм, сымфонія, саната і клясычная музыка |
Месца працы | |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Мікалай Скрабін[d] |
Маці | Любоў Шчацініна[d] |
Дзеці | Юліян Скрабін[d], Арыядна Скрабіна[d] і Марына Скрабіна[d] |
Сайт | scriabinsociety.com |
Подпіс | ![]() |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Скрабін.
БіяграфіяРэдагаваць
Скрабін нарадзіўся ў сям’і студэнта Маскоўскага ўнівэрсытэту, які стаў затым бачным дыпляматам і стацкім дарадцам, Мікалая Скрабіна, які паходзіў з расейскага шляхецкага роду. Маці кампазытара Любоў Скрабіна раптоўна памерла ў 25 гадоў, пасьля хваробы на сухоты праз год пасьля нараджэньня сына, знаходзячыся на лячэньні ў Тыролі. Па заканчэньні навучаньня, увесну 1878 году, бацька кампазытару Мікалай быў вызначаны на службу ў міністэрства замежных справаў Расеі і ў канцы таго ж году ўжо прызначаны ў амбасаду ў Канстантынопаль. Маленькі Аляксандар застаўся на апецы і выхаваньні ў бабулі, маці бацькі, Лізаветы, ейнае сястры Марыі Падчартковай, якая стала яму хроснай, і дзеда, які быў падпалкоўнікам артылерыі.
Ужо ў пяць гадоў Скрабін быў здольны граць на фартэпіяна, пазьней праявіў цікавасьць да кампазыцыі, аднак паводле сямейнае традыцыі быў аддадзены ў 2-й Маскоўскі кадэцкі корпус, які скончыў ў 1888 годзе. Вырашыўшы прысьвяціць сябе музыцы, Скрабін пачаў браць прыватныя ўрокі ў мясцовых выкладчыкаў.
Навучаючыся на апошнім курсе ў кадэцкім корпусе, Скрабін паступіў у Маскоўскую кансэрваторыю ў клясы фартэпіяна Васіля Сафонава і кампазыцыі Антона Арэнскага. Заняткі з Арэнскім не прынесьлі вынікаў, і ў 1891 году Скрабін быў адлічаны з клясы кампазыцыі празь непасьпяховасьць[7], тым ня менш, Скрабін бліскуча скончыў курс па фартэпіяна год праз з малым залатым мэдалём. Па сканчэньні кансэрваторыі Скрабін траўмаваў руку, таму некалькі гадоў страціў на тое, каб аднавіць ейную функцыянальнасьць. У жніўні 1897 году Скрабін ажаніўся ў Вялікім Ноўгарадзе з маладой таленавітай піяністкай Верай Ісаковіч, пасьля чаго малады зьехалі за мяжу, дзе жылі некаторы час. У 1898 годзе яны вярнуліся ў Расеі, дзе ў іх нарадзілася першая дачка Рыма. А праз два гады зьявілася другая дачка Алена. Пазьней у сям’і зьявіліся Марыя (1901) і Леў (1902).
У верасьні 1898 году Скрабін быў запрошаны на пасаду прафэсара Маскоўскае кансэрваторыі, а ў 1901—1902 гадох выкладаў і ў жаночым Екацярынінскім інстытуце. Аднак ў 1903 годзе ён пакінуў выкладчыцкую дзейнасьць, бо яна моцна адцягвала яго ад ўласнае творчасьці.
У канцы 1902 году Скрабін пазнаёміўся з другой жонкай, зь якой ня быў афіцыйна аформлены. Да 1910 году амаль стала кампазытар жыў за мяжой, у Францыі, а потым у Брусэлі, выступаючы піяністам. У 1915 годзе даў свой апошні канцэрт у Расеі ў Петраградзкай кансэрваторыі. Скрабін памёр ад сэпсісу, які наступіла ў выніку карбункула на верхняй губе. Пахаваны на Новадзявочых могілках[8].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в P. A. S. Scriabin, Alexander Nicholaevich (анг.) // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXII Pacific Ocean Islands to Zuloaga. — P. 387—388.
- ^ SCRIABINE ALEXANDRE NIKOLAÏEVITCH // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica.
- ^ а б Aleksandr Skrjabin // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Скрябин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Скрябин, Александр Николаевич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. доп. IIа. — С. 632.
- ^ Alexander Nikolajewitsch Skrjabin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Юрий Ханон (1995). «Скрябин как лицо». — СПб.: Центр Средней Музыки & Лики России. — С. 111.
- ^ «Alexander Nikolayevich Scriabin (1872—1915)». Find A Grave Memorial.