Адкрыць галоўнае мэню

Пётар Ільлі́ч Чайко́ўскі (7 траўня 1840, Воткінск, Расейская імпэрыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — расейскі кампазытар, дырыгент, пэдагог. Лічыцца адным з найвялікшых кампазытараў у гісторыі музыкі[2]. Выдатны мэлядыст, аўтар 76 опусаў, 10 опэраў. Чайкоўскі напісаў 7 сымфоніяў (6 пранумараваных і сымфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусьветна вядомыя ягоныя балеты «Лебядзінае возера», «Сьпячая прыгажуня», «Шчаўкунок».

Пётар Чайкоўскі
Пётр Ильич Чайковский
Peter Tschaikowski.jpg
Дата нараджэньня 7 траўня [ст. ст. 25 красавіка] 1810
Месца нараджэньня Воткінск, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1893
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Прычына сьмерці халера
Месца пахаваньня Ціхвінскія могілкі
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Альма-матэр Санкт-Пецярбурская кансэрваторыя і Імператарскае вучылішча правазнаўства[d]
Прафэсія кампазытар, дырыгент, пэдагог
Жанры сымфонія, опэра, балет[d] і клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Ilya Petrovich Tchaikovsky[d][1]
Узнагароды
Ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені
Подпіс Tchaikovsky Signature.svg

Ён стаўся першым расейскім кампазытарам, чыя музыка зрабіла незгладжальнае ўражаньне на міжнародным узроўні. Чайкоўскі выступаў у якасьці запрошанага дырыгента ў канцы сваёй кар’еры ў Эўропе й Злучаных Штатах. Адным з такіх выступаў быў першы канцэрт ў Карнэгі-Холе ў Нью-Ёрку ў 1891 годзе. Чайкоўскі быў ганараваны ў 1884 годзе царом Аляксандрам III, і атрымаў ад яго пажыцьцёвую пэнсію ў канцы 1880-х гадоў.

Чайкоўскі зьяўляецца адным з выбітных кампазытараў сьвету, яскравым прадстаўніком музычнага рамантызму і адным зь вядомых лірыкаў і драматургаў-псыхолягаў ў музыцы, які паглыбіў псыхалягічны аналіз складаных і супярэчлівых зьяваў жыцьця.

Не зважаючы на ягоныя посьпехі, жыцьцё Чайкоўскага перарывалася асабістымі крызамі і дэпрэсіяй. Назапашвальныя фактары ўключалі ягоны раньні сыход ад мацярынскага дому да школы-інтэрнату і наступнай раньняй сьмерцю маці, а таксама сьмерць ягонага блізкага сябра і калегі Мікалая Рубінштэйна. Таксама стратай сталі і перарваныя адносіны ў дарослым жыцьці, як то 13-гадовая сувязь з заможнай удавой Надзеяй фон Мэк, якая была ягонай асабістай заступніцай, хоць яны ніколі не сустракаліся адзін з адным. Ягоная гомасэксуальнасьць, традыцыйна таксама лічыцца асноўным фактарам, хоць некаторыя музыказнаўцы ў цяперашні час перамяншаюць гэтае значэньне. Раптоўная сьмерць кампазытара ва ўзросьце 53 гадоў, як правіла, прыпісваецца наступствам халеры, аднак некаторыя дасьледчыкі лічаць, што халера магла ня быць сапраўднай прычынай сьмерці.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Пётар Чайкоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў