Балет
Бале́т (па-француску: ballet, ад італ. ballo — танчу) — від сцэнічнага мастацтва, асноўнымі выразнымі сродкамі якога зьяўляюцца непарыўна зьвязаныя паміж сабой музыка і танец.
Часьцей за ўсё ў аснове балета ляжыць пэўны сюжэт, драматургічная задума, лібрэта, але бываюць і бессюжетныя балеты. Асноўнымі відамі танца ў балеце зьяўляюцца клясычны танец і характэрны танец. Немалаважную ролю тут адыгрывае пантаміма, з дапамогай якой танцоры перадаюць пачуцьці герояў, іх «размова» паміж сабой, сутнасьць таго, што адбываецца. У сучасным балеце шырока выкарыстоўваюцца таксама элемэнты гімнастыкі і акрабатыкі. Балет патрабуе вытрымкі і трываласьці ад любога чалавека, які займаецца ім.