Леў Талстой
Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня (9 верасьня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 (20) лістапада 1910, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (н. 1900).
Леў Талстой | |
Лев Николаевич Толстой | |
![]() Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня (9 верасьня) 1828[1][2][3][…] Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 7 (20) лістапада 1910[2][4] (82 гады) станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Пахаваны |
|
Бацькі | Мікалай Ільіч Талстой[d] Mariya Volkonskaya[d] |
Сужэнец | Соф'я Андрэеўна Талстая[d][5] |
Дзеці | Сяргей Львовіч Талстой[d], Таццяна Львоўна Сухоціна-Талстая[d], Ілья Львовіч Талстой[d], Леў Львовіч Талстой[d][6], Аляксандра Талстая[d], Марыя Львоўна Талстая[d], Andrey Tolstoy[d] і Mikhail Tolstoy[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, публіцыст, філёзаф |
Гады творчасьці | 1852–1910 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | раман, апавяданьне |
Мова | расейская мова[7] |
Значныя творы | «Вайна і мір» «Ганна Карэніна» |
Прэміі | ![]() |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
![]() | |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://tolstoy.ru |
Біяграфія рэдагаваць
Нараджэньне і паходжаньне рэдагаваць
Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.
Адукацыя рэдагаваць
Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.
Вайсковая кар’ера рэдагаваць
Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі[8].
Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэта час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».
Літаратурная дзейнасьць рэдагаваць
Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.
Сьмерць і пахаваньне рэдагаваць
У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.
Бібліяграфія рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Bashkir Encyclopedia (рас.) — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
- ^ а б Morson G. S., Bell A. Leo Tolstoy / Russian writer / Arts & Culture > Literature > Novels & Short Stories > Novelists > L-Z / Also known as: Count Lev Nikolayevich Tolstoy, Leo Tolstoi // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ Венгеров С. Толстой, Лев Николаевич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 448—457.
- ^ Лакшин В. Я. Толстой Л. Н. // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ^ Радавод (мн.) — 2005.
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Вянгераў С. А. Толстой Лев Николаевич // Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона. — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1991. — Т. 33. — 478 с.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Сьвет Льва Талстога(рас.) Архіўная копія
- Талстой Леў Мікалаевіч // Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.