Новадзявочыя могілкі
могілкі ў Маскве
Новадзявочыя могілкі — адно з самых вядомых месцаў пахаваньня памерлых у Маскве.
Могілкі ўзьніклі ў XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Новадзявочага манастыра. У 1898—1904 гадах тэрыторыя могілак была пашыраная і ўключыла ўчастак за паўднёвай сьцяной манастыра. Тэрыторыя могілак была таксама значна пашыраная ў 1949 годзе.
У XIX стагодзьдзі на Новадзявочых могілках зьявіліся магілы купцоў, пісьменьнікаў, музыкаў, навукоўцаў, а ў XX стагодзьдзі — савецкіх дзеячаў. На Новадзявочых могілках пахаваныя многія расейскія і савецкія дзеячы навукі, літаратуры, мастацтва, ваеначальнікі, палітыкі і дзяржаўныя дзеячы.
Пахаваныя на могілках
рэдагавацьБеларусы і асобы, зьвязаныя зь Беларусьсю
рэдагаваць- Уладзімер Бровікаў (1931—1992) — беларускі і савецкі дзяржаўны й партыйны дзяяч, дыплямат, старшыня Рады міністраў БССР (1983—1986)
- Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872—1957) — беларускі жывапісец-пэйзажыст
- Андрэй Грамыка (1909—1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР (1985—1988)
- Кірыла Мазураў (1914—1989) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзяяч, Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1956—1965), Першы намесьнік старшыні Савету міністраў СССР (1965—1978)
- Панцеляймон Панамарэнка (1902—1984) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савету народных камісараў (Савету міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху (1942—1944)
- Мікалай Патолічаў (1908—1989) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1950—1956)
- Уладзімер Пічэта (1878—1947) — савецкі беларускі і расейскі гісторык, выкладнік, першы рэктар БДУ (1921—1929), акадэмік АН БССР (1928), акадэмік АН СССР (1946), заслужаны прафэсар БССР (1926)
Дзяржаўныя і палітычныя дзеячы
рэдагаваць- Ягор Гайдар (1956—2009) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- Барыс Ельцын (1931—2007) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзеяч, першы прэзыдэнт Расеі
- Адольф Ёфэ (1883—1927) — расейскі й савецкі палітык і дыплямат, падпісаў Рыскую мірную дамову 1921 году аб падзеле Беларусі ды Ўкраіны з Польшчаю
- Аляксандра Калантай (1872—1952) — расейская рэвалюцыянэрка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат
- Анастас Мікаян (1895—1978) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Герой сацыялістычнай працы (1943)
- Вячаслаў Молатаў (1890—1986) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, старшыня Савету народных камісараў СССР (1930—1941)
- Мікіта Хрушчоў (1894—1971) — Першы сакратар ЦК КПСС (1953—1964), старшыня Савету міністраў СССР (1958—1964), Герой Савецкага Союзу, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы
- Віктар Чарнамырдзін (1938—2010) — савецкі і расейскі гаспадарчы й дзяржаўны дзяяч, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1992—1998)
Пісьменьнікі і паэты
рэдагаваць- Мікалай Астроўскі (1904—1936) — савецкі пісьменьнік
- Эдуард Багрыцкі (1895—1934) — расейскі паэт
- Міхаіл Булгакаў (1891—1940) — расейскі пісьменьнік
- Мікалай Гогаль (1809—1852) — расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык
- Уладзімер Маякоўскі (1893—1930) — расейскі паэт, драматург, футурыст
- Аляксей Талстой (1882—1945) — расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
- Аляксандар Твардоўскі (1910—1971) — расейскі савецкі паэт
- Антон Чэхаў (1860—1904) — расейскі пісьменьнік, драматург, лекар
- Васіль Шукшын (1929—1974) — расейскі савецкі пісьменьнік, кінарэжысэр, актор, сцэнарыст
Кампазытары і музыканты
рэдагаваць- Сяргей Пракоф’еў (1891—1953) — расейскі й савецкі кампазытар і піяніст
- Мсьціслаў Растраповіч (1927—2007) — расейскі й савецкі музыкант
- Дзьмітры Шастаковіч (1906—1975) — расейскі савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч
Рэжысэры, акторы, сьпевакі
рэдагаваць- Любоў Арлова (1902—1975) — савецкая акторка, народная артыстка СССР (1950)
- Марк Бэрнэс (1911—1969) — савецкі актор і выканаўца песень
- Людміла Гурчанка (1935—2011) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно, эстрадная сьпявачка, Народная артыстка СССР (1983)
- Людміла Зыкіна (1929—2009) — савецкая і расейская народная й эстрадная сьпявачка
- Яўген Лявонаў (1926—1994) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, Народны артыст СССР (1978)
- Юры Нікулін (1921—1997) — савецкі і расейскі актор і клоўн
- Анатоль Папанаў (1922—1987) — расейскі савецкі актор тэатру і кіно
- Міхаіл Ульянаў (1927—2007) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, Народны артыст СССР (1969)
- Вячаслаў Ціханаў (1928—2009) — савецкі і расейскі актор, Народны артыст СССР (1974)
- Фёдар Шаляпін (1873—1938) — расейскі опэрны сьпявак
- Сяргей Эйзэнштэйн (1898—1948) — савецкі рэжысэр тэатру і кіно
- Алег Янкоўскі (1944—2009) — савецкі й расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр, Народны артыст СССР (1991)
Навукоўцы
рэдагаваць- Уладзімер Вярнадзкі (1863—1945) — расейскі й савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясфэры
- Леанід Мандэльштам (1879—1944) — савецкі фізык, акадэмік АН СССР (1929)
Героі Савецкага Саюзу і ваеначальнікі
рэдагаваць- Сямён Багданаў (1894—1960) — савецкі вайсковы дзяяч, маршал бранятанкавых войскаў (1945), двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Павал Батаў (1897—1985) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу, дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—5 скліканьняў
- Васіль Глаголеў (1896—1947) — савецкі военачальнік, генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу
Іншыя асобы
рэдагаваць- Юры Сянкевіч (1937—2003) — расейскі падарожнік, урач, журналіст, кіраўнік тэлеперадачы «Клюб падарожнікаў».
- Герман Цітоў (1935—2000) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (1961)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНовадзявочыя могілкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў