Цэнзура

здушэньне свабоды слова ці іншага волевыяўленьня

Цэнзу́ра (па-лацінску: censura) — кантроль улады зьмета і распаўсюду інфармацыя, друку, музычных, сцэнічных і мастацкіх твораў, кіно і фота твораў, перадач радыё і тэлебачаньня, вэб-сайтаў і парталаў, у некаторых выпадках таксама прыватнага ліставаньня, з мэтаю абмежаваньня ці недапушчэньня распаўсюду ідэяў і зьвестак, якія прызнаюцца гэтаю ўладаю шкоднымі ці непажаданымі[1]. Адным зь першых вядомых прыкладаў цэнзуры быў судовы вырак да пакараньня сьмерцю старажытнагрэцкага філёзафа Сакрата ў 399 годзе да Нараджэньня Хрыстова, які якраз асуджальна ставіўся да цэнзуры.

Адцэнзураваная газэта
Цэнзура
Па краінах

Цэнзура паводле краінаў

Па галінах

Цэнзураваньне Інтэрнэту
Забароненыя кнігі
Спаленыя кнігі

Па мэтадах

Самацэнзура
Глушэньне

РэлігіяРэдагаваць

Забарона і публічнае зьнішчэньне ератычных кніг пачынаюцца ад часоў першых Усяленскіх сабораў. Гэта спаленьне арыянскіх кніг імпэратарам Канстантынам Вялікім па пастанове Нікейскага сабору 325 г. і нэстарыянскіх кніг па пастанове Эфэскага сабору 431 г[2]. Падобныя захады дзейнічалі, у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, празь дзейнасьць езуітаў).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Федотов М. А. Гласность и цензура: возможность сосуществования // Советское государство и право. — 1989. — В. 7. — С. 80-89. — ISSN 0132-0769.
  2. ^ В. М. Герасімаў. Кнігадрукаванне і кнігавыданне. Пункты дотыку і разыходжання // Гісторыя цэнзуры друку на Беларусі: стагоддзе за стагоддзем / Склад. Т. І. Рошчына. — Мн.: 2000. — С. 24. — 160 ас. — ISBN 985-6557-03-8