Ёзэф Гайдн
Франц Ёзэф Гайдн (па-нямецку: Joseph Haydn; 31 сакавіка 1732 — 31 траўня 1809) — аўстрыйскі кампазытар, прадстаўнік венскай клясычнай школы, адзін з заснавальнікаў такіх музычных жанраў, як сымфонія і струнны квартэт.
Ёзэф Гайдн | |
Франц Ёзэф Гайдн | |
Франц Ёзэф Гайдн. Партрэт Томаса Гардзі. 1792 год | |
Дата нараджэньня | 31 сакавіка 1732 |
---|---|
Месца нараджэньня | Рораў, эрцгерцагства Аўстрыя, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя, цяпер — у фэдэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя |
Дата сьмерці | 31 траўня 1809 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Вена, Аўстрыйская імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | кампазытар |
Навуковая сфэра | сцэнічнае мастацтва[d], клясычная музыка, музыка клясыцызму[d], опэра, струнны квартэт[d], саната і сымфонія |
Сябра ў | Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | арган[d] і фартэпіяна |
Бацька | Матыяс Гайдн[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў аўстрыйскім сяле Рораў, недалёка ад мяжы з Вугоршчынай. У 1737 годзе бацькі адправілі яго да сваякоў у горад Гайнбург-на-Дунаі, дзе Ёзэф стаў вучыцца харавым сьпевам і музыцы. У 1740 г. Ёзэфа заўважыў Георг фон Ройтэр, дырэктар капэлы венскага сабора сьв. Стэфана. Ройтер узяў таленавітага хлопчыка ў капэла, і той на працягу дзевяці гадоў сьпяваў у хоры.
У 1749 годзе Ёзэф пайшоў з хору і стаў свабодным музыкам. Наступны дзесяцігадовы пэрыяд быў для яго вельмі цяжкім. Ёзэф браўся за розную працу, у тым ліку быў служкам італьянскага кампазытара Ніколі Порпора. Паралельна ён стараўся кампэнсаваць прабелы ў сваім музычным адукацыі. Да гэтага пэрыяду адносіцца і напісаньне першай опэры Гайдна.
У 1759 годзе кампазытар атрымлівае пасаду капэльмайстра пры двары графа Карла фон Морціна. Пад кіраўніцтвам Гайдна ўзьнік невялікі аркестар, для якога кампазытар напісаў свае першыя сымфоніі. У 1760 годзе Гайдн ажаніўся на Марыі-Ганне Келер.
У 1761 годзе Гайдна бяруць другім капэльмайстрам пры двары князёў Эстэргазі, адной з самых уплывовых і магутных арыстакратычных сем’яў Аўстра-Вугоршчыны. Пасьля сьмерці ў 1766 г. першага капэльмайстра, Грэгары Вэрнэра, яго пасаду атрымлівае Гайдна. За амаль трыццацігадовы кар’еру пры двары Эстэргазі кампазытар склаў вялікую колькасьць твораў.
У 1781 г., падчас знаходжаньня ў Вене, Гайдн пазнаёміўся і пасябрыўся з Моцартам. У апошнія гады жыў у Вене. У 1792 годзе ён знаёміцца з Бэтговэнам і бярэ яго ў вучні. Памёр Ёзэф Гайдн 31 траўня 1809 году ў Вене.
Ацэнка творчасьці
рэдагавацьСтыль Гайдна арганічна зьвязаны з культурай Вены, што сплаўляецца ў сабе італьянскія, паўднёва-нямецкія і іншыя культурныя традыцыі. Музычная культура была прадстаўлена трыма значнымі плястамі — строгі паліфанічны стыль царкоўнай музыкі, італьянскі опэрны стыль і гарадзкі фальклёр. Гэтыя плясты сталі фактарам фармаваньня індывідуальнага аўтарскага стылю Гайдна. Сам кампазытар лічыў, што больш за ўсё на яго паўплываў Карл Філіп Эмануэль Бах, сын Ё. С. Баха.
Творчасьць Гайдна ахоплівае шырокі спэктар жанраў. У Нямеччыне і Аўстрыі Гайдн стаў вядомым дзякуючы сваім араторыям — «Стварэньне сьвету» і «Пары года». Затое ў ЗША, Англіі і Францыі найбольш папулярныя яго сымфанічныя творы. Хоць сымфанічныя цыклі пісаліся і да Гайдна, лічыцца, што менавіта Гайдн падсумаваў і падняў на новы якасны ўзровень досьвед папярэднікаў, адкрыўшы новую эпоху ў разьвіцьці жанру сымфоніі.
У камэрнай музыцы Гайдн лічыцца заснавальнікам жанру струннага квартэту. 83 квартэты Гайдна напісаныя для пастаяннага складу выканаўцаў (2 скрыпкі, альт і віялянчэль) маюць 4-часткавую (Алегро ў санатнай форме, павольная частка, мэнуэт і фінал або Алегрэ, мэнуэт, павольная частка і фінал) або 5-часткавую форму (Алегрэ, мэнуэт, павольная частка, мэнуэт і фінал.
Адкрыцьцём Гайдна лічыцца таксама форма ронда-санаты, у якой прынцыпы санатнай формы (экспазыцыя, распрацоўка, рэпрызы) зьліваюцца з прынцыпамі ронда (А-У-С-А ці А-В-А-С-А-В-А). Фіналы позьніх інструмэнтальных твораў напісаныя менавіта ў гэтай форме. Аркестравы ліст Гайдна выяўляе паступовае паслабленьне сувязі са старой тэхнікай basso continuo, у якой клявішны інструмэнт або арган запаўняў акордамі гукавую прастору і ўтваралі «шкілет», на які накладвалася іншыя лініі сьціплых тагачасных аркестраў.
Па словаў Джэймса Вебстера, «Гайдна меў посьпех ва ўсіх музычных жанрах Ён шырока вядомы як „бацька сымфоніі“ і яшчэ больш справядліва было б назваць Гайдна бацькам струннага квартэта; ні адзін з іншых кампазытараў не наблізіўся да такога спалучэньня прадуктыўнасьці, якасьці і гістарычнага значэньня ў гэтых жанрах».[1]
Творы
рэдагавацьПоўны каталёг твораў Гайдна быў складзены нідэрляндзкім музыказнаўцаў Энтані ван Хобокен. У гэтым каталёзе творы Гайдна рассартыраваныя ў 31 катэгорыю ў адпаведнасьці з жанрам. Катэгорыі пазначаюцца рымскімі лічбамі. Кожнаму твору таксама прадстаўлены свой нумар ўнутры катэгорыі, які адбіваецца арабскімі лічбамі.
Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтых файлаў? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. |
Вакальныя творы
рэдагаваць- 24 опэры
- Араторыі
- «Стварэньне сьвету»
- «Пары году»
- 14 імшаў
Сымфанічная музыка
рэдагаваць- 104 сымфоніі, у тым ліку
- «Разьвітальная сымфонія» (№ 45)
- «Сымфонія з трэмала літаўраў» (№ 103)
- «Лёнданская» (№ 104)
- Канцэрты:
- 20 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам
- 9 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам
- 6 канцэртаў для віялянчэлі з аркестрам
- 16 канцэртаў для іншых інструмэнтаў (у тым ліку для басэтлі, барытон, флейты, валторны)
Камэрная музыка
рэдагаваць- 83 квартэты,
- 12 санатаў для скрыпкі і фартэпіяна
- 77 струнны квартэт
- 6 дуэтаў для скрыпкі і альта
- 30 трыё для струнных інструмэнтаў
- 35 трыё для фартэпіяна, скрыпкі і віялянчэлі
52 фартэпіянныя санаты
Літаратура
рэдагаваць- Кремлев Ю. А. Йозеф Гайдн. Очерк жизни и творчества. М., 1972
- Новак Л. Йозеф Гайдн. Жизнь, творчество, историческое значение. М., 1973
- Баттерворт Н. Гайдн. Челябинск, 1999
- Lutz Görner: Joseph Haydn. Sein Leben, seine Musik. 3 CDs mit viel Musik nach der Biographie von Hans-Josef Irmen. KKM Weimar 2008, ISBN 978-3-89816-285-2
- Arnold Werner-Jensen, Joseph Haydn, Verlag C. H. Beck, München 2009, ISBN 978-3-406-56268
- H. C. Robbins Landon, The Symphonies of Joseph Haydn (Universal Edition and Rockliff, 1955)
- Landon, H. C. Robbins; Jones, David Wyn (1988). Haydn: His Life and Music. Indiana University Press. ISBN 978-0-253-37265-9.
- Webster, James; Feder, Georg (2001). «Joseph Haydn». The New Grove Dictionary of Music and Musicians. Published separately as a book: (2002) The New Grove Haydn. New York: Macmillan. 2002. ISBN 0-19-516904-2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Online edition, article «Joseph Haydn»; downloaded Feb 3, 2007
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЁзэф Гайдн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў