Сяргей Эйзэнштэйн
Сяргей Эйзэнштэйн (па-расейску: Сергей Эйзенштейн, па-латыску: Sergejs Eizenšteins; 23 студзеня 1898, Рыга, Расейская імпэрыя — 11 лютага 1948, Масква, СССР) — савецкі кінарэжысэр, таксама зрабіў унёсак і ў тэатральнае савецкае жыцьцё. Доктар мастацтвазнаўства (1939 год), аўтар фундамэнтальных працаў па тэорыі кінэматографу. Знакаміты дзякуючы фільмам «Стачка» (1925), «Браняносец „Пацёмкін“» (1925), «Кастрычнік» (1927), і асабліва «Аляксандар Неўскі» (1938) і «Іван Жахлівы» (1944).
Сяргей Эйзэнштэйн | |
Sergejs Eizenšteins | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Міхайлавіч Эйзэнштэйн |
---|---|
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1898 |
Месца нараджэньня | Рыга, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 11 лютага 1948 |
Месца сьмерці | Масква, СССР |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр |
Месца працы | |
Жанры | сацрэалізм і French Impressionist Cinema[d] |
Бацька | Міхаіл Эйзенштэйн[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001178 |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьСяргей Эйзэнштэйн нарадзіўся 11 (23) студзеня 1898 году ў Рызе ў нямецка-расейскай сям’і інжынэра з габрэйскімі каранямі, архітэктара, сапраўднага стацкага саветніка з 1917 году, Міхаіла Восіпавіча Эйзэнштэйна й Юліі Іванаўны народжанай Канецкай, дачкі заможнага гандляра[1].
У 1905 годзе малы Сяргей разам з маці зьехаў у Санкт-Пецярбург[2], Эйзэнштэйн зь дзяцінства вывучаў тры замежныя мовы. У 1909 годзе бацькі разьвяліся, і па рашэньні суду хлопчык застаўся з бацькам, у той час як маці зьехала на сталае жыхарства ў Францыю[3]. Скончыў Рыскае рэальнае вучылішча, вучыўся ў Петраградзкім інстытуце грамадзянскіх інжынэраў, дзе вывучаў архітэктуру й праектаваньне, прафэсію свайго бацькі[4]. Увесну 1918 году Эйзэнштэйн ўступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, нягледзячы на тое, што ягоны бацька падтрымаў белы рух[5].
У 1920 годзе Эйзэнштэйна накіравалі ў Акадэмію Генэральнага штабу, дзе ён вучыўся на ўсходнім аддзяленьні, японскай мове. Эйзэнштэйн паступіў мастаком у Першы працоўны тэатар Пралеткульта. У 1921—1922 гадох навучаўся ў Дзяржаўных вышэйшых рэжысэрскіх майстэрнях (ГВЫРМ) пад кіраўніцтвам Усевалада Мэерхольда. Быў рэжысэрам тэатру Пралеткульта («Мэксыканец», «Чуеш, Масква!», «Процівагазы», «Мудрэц»), выкладаў розныя дысцыпліны. Эйзэнштэйн цесна супрацоўнічаў з групай Уладзімера Маякоўскага, у яго часопісе «ЛЕФ» у 1923 годзе апублікаваў свой творчы маніфэст «Мантаж атракцыёнаў».
Камандзіроўка за мяжу
рэдагавацьУ кастрычніку 1928 году Эйзэнштэйн разам са сваёй здымачнай групай, куды ўваходзілі Рыгор Аляксандраў і апэратар Эдуард Тысэ, адправіўся ў падарожжа за мяжу з мэтай вывучэньня заходняга вопыту. Гэта была афіцыйная паездка, мэтай якой было даць магчымасьць Эйзенштэйну й ягонай здымачнай групе больш даведацца аб гукавым кіно, а таксама асабіста прадставіць капіталістычнаму захаду вядомых савецкіх артыстаў. Наступныя 2 гады Эйзэнштэйн шмат падарожнічаў і выступаў па Бэрлінскім радыё, чытаў лекцыі ў Гамбургу, Бэрліне, Лёндане, Кембрыдзкім унівэрсытэце, Антвэрпэне, Амстэрдаме й Парыжы[6], зрабіў даклад «інтэлектуальнае кіно» ў Брусэльскім унівэрсытэце. У Швайцарыі ў 1929 годзе Эйзэнштэйн выступаў у якасьці кансультанта адукацыйнага дакумэнтальнага фільму аб абортах, рэжысэрам якога быў Эдуард Тысэ. Фільм выйшаў пад назвай «Frauennot — Frauenglück» («Гора й радасьць жанчыны»)[7].
У 1930 годзе Эйзэнштэйн заключыў кантракт з кінакампаніяй Paramount Pictures на экранізацыю рамана Тэадора Драйзэра «Амэрыканская трагедыя»[8][9]. Разам з Айворы Мантэгю й Рыгорам Аляксандравым пры садзейнічаньні Драйзэра пачаў працу над сцэнарам. Празь месяц Paramount адмовілася ад ягонага сцэнара. З дапамогай пісьменьніка Эптана Сынклера Эйзэнштэйн прыступіў да здымак фільму «Няхай жыве Мэксыка!». Аднак пасьля таго, як было зьнята 75 тысячаў мэтраў, Ёсіф Сталін накіраваў яму тэлеграму з прапановай вярнуцца ў СССР.
Пасьля вяртаньня ў 1932 годзе Эйзэнштэйн заняўся навуковай і пэдагагічнай дзейнасьцю, стаў загадчыкам катэдры рэжысуры Дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі ў 1935 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР. Эйзэнштэйн пісаў артыкулы, склаў праект праграмы па тэорыі й практыцы рэжысуры, на аснове прачытаных лекцыяў пачаў складаць кнігу «Рэжысура».
Фільмаграфія
рэдагавацьРэжысэр
рэдагаваць- 1923 — Дзёньнік Глумава
- 1924 — Стачка («Чортава гняздо», «Гісторыя стачкі»)
- 1925 — Браняносец «Пацёмкін» («1905 год»)
- 1927 — Кастрычнік («Дзесяць дзён, якія ўзрушылі сьвет»)
- 1929 — Штурм Ля Сараса / The Storming of La Sarraz (в суаўтарстве з Айварам Мантагю и Гансам Рыхтэрам)
- 1929 — Старае і новае («Генэральная лінія»)
- 1930 — Сэнтымэнтальны раманс / Le Romance sentimentale
- 1931 — дакумэнтальны фільм пра Мэксыку «Землятрус у Аахаке»
- 1931 — няскончаны фільм «Хай жыве Мэксыка!» (в 1979 году доработан Рыгорам Аляксандравым)
- 1933 — Эйзэнштэйн у Мэксыцы / Eisenstein in Mexico (дакумэнтальны)
- 1933 — Бура над Мэхіка
- 1934 — Дзень сьмерці / Death Day (кароткамэтражны)
- 1935—1937 — Бежын луг (зьнішчаная карціна, адноўленая ў якасьці фотафільма Навумам Клейманам і Сяргеем Юткевічам)
- 1938 — Аляксандар Неўскі
- 1940 — Час на Сонцы / Time in The Sun (дакумэнтальны; у суаўтарстве з Рыгор Аляксандравым)
- 1941 — Мэксыканская сымфонія / Mexican Symphony
- 1941 — Свабодная зямля / Land of Freedom
- 1941 — Ідал надзеі / Idol of Hope
- 1941 — Здабыцьцё крыжа / Conquering of Cross
- 1941 — Сямёна свабоды / Seeds of Freedom (у суаўтарстве з Гансам Бюргерам)
- 1944 — Іван Жахлівы (1-я сэрыя)
- 1945 — Іван Жахлівы (2-я сэрыя, сказ другі — «Баярская змова»), у пракаце з 1958 году
- 1946 — Іван Жахлівы (няскончаны, 3-я сэрыя)
Сцэнарыст
рэдагаваць- 1924 — Стачка («Чортава гняздо», «Гісторыя стачкі»)
- 1927 — Кастрычнік («Дзесяць дзён, якія ўзрушылі сьвет»)
- 1929 — Старае і новае («Генэральная лінія»)
- 1935—1937 — Бежын луг
- 1938 — Аляксандар Неўскі
- 1944 — Іван Жахлівы (1-я сэрыя)
- 1945 — Іван Жахлівы (2-я сэрыя, сказ другі — «Баярсая змова»), у пракаце з 1958 году
- 1946 — Іван Жахлівы (няскончаны, 3-я сэрыя)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bordwell, David (1993), «The Cinema of Eisenstein», Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, p. 1, ISBN 978-0-674-13138-5
- ^ Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 19, OCLC 2935257
- ^ Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 22, OCLC 2935257
- ^ Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 28, OCLC 2935257
- ^ Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 34—35, OCLC 2935257
- ^ Eisenstein, Sergei (1972), «Que Viva Mexico!», New York: Arno, p. 8, ISBN 978-0-405-03916-4 .
- ^ Bordwell, David (1993), «The Cinema of Eisenstein», Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, p. 16, ISBN 978-0-674-13138-5
- ^ Geduld, Harry M.; Gottesman, Ronald, eds. (1970), «Sergei Eisenstein and Upton Sinclair: The Making & Unmaking of Que Viva Mexico!», Bloomington, Indiana: Indiana University Press, p. 12, ISBN 978-0-253-18050-6
- ^ Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 174, OCLC 2935257
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Эйзэнштэйн на сайце Internet Movie Database
- Бібліятэка кінамастацтваў Сяргей Эйзэнштэйна
- Сяргей Эйзэнштэйн на сайце часопіса «Сэанс»