П’еса
П’е́са — літаратурная форма, напісаная драматургам, у выглядзе дыялёгу ці сьпеву пэрсанажаў, прызначаная для тэатральных паказаў. Тэрмін «п’еса» можа адносіцца як да напісанага тэксту, так і да тэатральнай пастановы.


Жанры
рэдагавацьКамэдыя
рэдагавацьКамэдыі — гумарыстычныя п’есы, у якіх часта сустракаюцца жартаўлівыя рэмаркі, незвычайныя пэрсанажы, зь якімі здараюцца дзіўныя акалічнасьці. Камэдыі нароўні з трагедыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам камэдыі зьяўляецца «Сон у летнюю ноч» Ўільяма Шэксьпіра.
Фарс
рэдагавацьФарсы — пераважна абсурдны жанр п’есы, пэрсанажы ў якім дзейнічаюць падкрэсьлена гумарыстычна. Прыкладам фарсу зьяўляецца п’еса Ўільяма Шэксьпіра «Камэдыя памылак».
Сатыра
рэдагавацьСатырычная п’еса высьмейвае надзённыя пытаньні, у той жа час уздымаючы палітычныя ці грамадзкія лёзунгі, напрыклад, праблему карупцыі. Прыкладам сатырычнай п’есы ёсьць «Рэвізор» Мікалая Гогаля або Арыстафанава «Лісістрата».
Трагедыя
рэдагавацьТрагедыі закранаюць змрочныя тэмы: напрыклад, сьмерць ці бедзтва. Пратаганіст у трагедыі часта мае трагічную віну — характарыстыку, якая прыводзіць да трагедыі. Трагічныя п’есы выражаюць усе эмоцыі і маюць вельмі драматычныя канфлікты. Трагедыі нароўні з камэдыямі былі асноўнымі відамі драмы ў Старажытнай Грэцыі. Прыкладам трагедыі зьяўляецца «Гамлет» Ўільяма Шэксьпіра.
Мюзыкл
рэдагавацьПапулярная ў свой час балядная опэра стала першым музычным жанрам у тэатры, які разьвіўся ў амэрыканскіх калёніях. З 1920-х рокаў кампазытары пачалі складаць для п’есаў песьні ў трыццацідвухтактнай форме, празь якія апісвалі падзеі на сцэне. Звычайна гэтыя песьні суправаджаюцца танцамі. Прыкладам мюзыклаў зьяўляецца «Прывід опэры» Эндру Лойда Ўэбэра.
Тэатар абсурду
рэдагавацьТэатар абсурду звычайна зьмяшчае мэтафізычныя адлюстраваньні экзыстэнцыйных трывог і разважаньняў. Тэатар абсурду адмаўляе рацыянальнае і разглядае непазьбежнасьць падзеньня ў прорву чалавечага існаваньня. Аднак гэты жанр не задаецца вырашэньнем гэтых пытаньняў, а толькі дэманструе іх. Публіка мусіць зразумець сэнс і задачу п’есы самастойна.
Тэрміналёгія
рэдагавацьТэрмін «п’еса» азначае як літаратурны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне, так і гэтую пастанову (спэктакль). Тэкст п’есы для опэры ці мюзыклу называецца лібрэта.
П’еса складаецца звычайна зь некалькіх дзеяў, якія можна параўнаць з разьдзеламі раману. Кароткая п’еса можа складацца і з аднае дзеі. Дзеі падзяляюцца на зьявы, дзеяньні якіх адбываюцца ў пэўным месцы, пазначаным у пачатку кожнай зьявы. Дзеі і зьявы нумаруюцца, прычым у кожнай дзеі свая нумарацыя зьяваў; так, пасьля Дзеі 4, Зьявы 3 можа наступаваць Дзея 5, Зьява 1.