Старое Места (Вільня)
Старо́е Ме́ста, або Стары́ Го́рад (лет. Senamiestis) — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, найстарэйшая частка места. Знаходзіцца на левым беразе ракі Вяльлі, каля падэшвы Замкавай гары. Адзін з найбольшых урбаністычных комплексаў Усходняй Эўропы, вядомых з часоў Сярэднявечча. Займае плошчу 3,59 км². Ахоплівае 74 кварталы з 70 вуліцамі і завулкамі, 1487 будынкамі з агульнай плошчай памяшканьняў 1 497 000 м². Аб’ект Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гістарычны цэнтар Вільні | |
---|---|
Vilnius Historic Center* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Старое Места | |
Краіна | Летува |
Тып | культурны |
Крытэры | ii, iv |
Спасылка | 541 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1994 (18-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Архітэктурныя дамінанты Старога Места — Вострая брама, Верхні і Ніжні замкі, меская ратуша, карпусы ўнівэрсытэту, цэрквы Прачысьценская (саборная), Мікольская, Духаўская, Пятніцкая і Траецкая (базылянаў), касьцёлы Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Катэдра), Сьвятога Казімера (езуітаў), Святых Янаў, Сьвятой Ганны, Сьвятога Міхала, Сьвятых Францішка і Бэрнарда (бэрнардынаў), Сьвятога Крыжа (баніфратаў), Сьвятога Мікалая і Сьвятой Тэрэзы, палацы Абрамовічаў, Біскупскі (цяпер Прэзыдэнцкі), дэ Рэўсаў, Завішаў, Лапацінскіх, Пацаў, Радзівілаў, Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў і Ўмястоўскіх, помнікі архітэктуры готыкі, рэнэсансу, барока і клясыцызму XV—XVIII стагодзьдзяў.
На захад ад Старога Места пачынаюцца Рудніцкае прадмесьце, Новае Места, Пагулянка і Лукішкі, на поўнач — Рыбакі за ракой Вяльлёй і Антокаль за ракой Вільняй, на ўсход — Зарэчча за ракой Вільняй і Паплавы, на поўдзень — Субач, Росы і Востры Канец. У склад Старога Места ўваходзіць Рускі Горад, гістарычная юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)[1].
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьПры Замкавай гары месьціцца Катэдральны пляц, найбольшы ў Старым Месьце. На пляц выходзіць праспэкт Гедзіміна, да якога прылягаюць вуліцы Татарская, Гарбарская і Віленская.
Непадалёк ад Катэдральнага пляцу знаходзіцца гістарычны Палацавы пляц (цяпер пляц С. Даўкантаса), да якога вядзе Ўнівэсытэцкая вуліца. Яна перасякаецца з вуліцамі Людвісарскай і Скопа, і сканчаецца на скрыжаваньні Сьвятаянскай, Шварца, Гаона і Дамініканскай вуліцаў.
Асноўная вуліца Старога Места — Замкавая, яе працягваюць Вялікая і Вастрабрамская вуліцы. Супольная траса гэтых вуліцаў зьвязвае Катэдральны і Ратушны пляцы і сканчаецца пры Вострай Браме. Зь левага боку Замкавай вуліцы пачынаюцца вуліцы Бэрнардынская, Сьвятога Мікалая і Літарацкая.
Да трыкутніка Ратушнага пляцу, старога цэнтру места, выходзяць, апроч Вялікай, вуліцы Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая, Конская і Савіча.
Заходняя мяжа Старога Места праходзіць вуліцай Завальнай, паўднёвая мяжа — Базылянскай, што адпавядае старажытнаму гарадзкому муру.
Адметныя помнікі
рэдагавацьВострая брама
рэдагавацьЗамкі
рэдагавацьРатуша
рэдагавацьУнівэрсытэт
рэдагавацьЦэрквы
рэдагавацьПрачысьценская (саборная), Мікольская, Духаўская, Пятніцкая і Траецкая (базылянаў) цэрквы.
Касьцёлы
рэдагавацьКасьцёлы Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Катэдра), Сьвятога Казімера (езуітаў), Святых Янаў, Сьвятой Ганны, Сьвятога Міхала, Сьвятых Францішка і Бэрнарда (бэрнардынаў), Сьвятога Крыжа (баніфратаў), Сьвятога Мікалая і Сьвятой Тэрэзы.
Палацы
рэдагавацьПалацы Абрамовічаў, Біскупскі (цяпер Прэзыдэнцкі), дэ Рэўсаў, Завішаў, Лапацінскіх, Пацаў, Радзівілаў, Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў і Ўмястоўскіх.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Вільня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 441.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0