Вежа Гедзіміна
Помнік абарончай архітэктуры | |
Вежа Гедзіміна
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д.Каардынаты: 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д. |
Тып будынка | вежа |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Асноўныя даты: | |
Сайт | lnm.lt/en/museums… (анг.) |
Вежа Гедзіміна | |
Вежа Гедзіміна на Вікісховішчы |
Вежа Гедзіміна — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Вільні, заходняя вежа Верхняга замка. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Замкавай гары. Твор архітэктуры позьняй готыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Вежа Гедзіміна — адзіная частка Верхняга замка, якая захавалася да нашых дзён у добрым стане. Тут працуе філія Нацыянальнага музэю Летувы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Віленскія замкі ўпамінаюцца ў пасланьні вялікага князя Гедзіміна да Нямецкага ордэну і Рыгі ад 2 кастрычніка 1323 году. Мяркуецца, што мураваны Верхні замак збудавалі ў першай палове XIV ст. і перабудавалі ў пачатку XV ст. (магчыма па пажары 1419 году[1]).
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) вежа пацярпела разам з усім замкам ад маскоўскіх захопнікаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1832 годзе (паводле іншых зьвестак — у 1838 годзе) на двух захаваных ярусах вежы збудавалі 2-павярховую драўляную пабудову з маяком аптычнага тэлеграфу Санкт-Пецярбург — Варшава і памяшканьнямі для вайскоўцаў. Да 1878 году разам зь Віленскімі замкамі стала часткай расейскай цытадэлі.
Па ліквідацыі цытадэлі драўляную надбудову вежы выкарыстоўвала пажарная ахова места, у цагляных ніжніх паверхах разьмяшчалася кавярня.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Першай сусьветнай вайне драўляную надбудову разабралі. У 1930-я гады праводзілася аднаўленьне трэцяга паверху. У Другую сусьветную вайну вежа значна пацярпела.
У 1948—1950 гадох праводзілася рэстаўрацыя вежы. У 1960 годзе тут адкрыўся музэй Віленскіх замкаў[2]. У 1995 годзе ў вежы правялі рамонтна-рэнавацыйныя работы, па якіх экспазыцыя музэю істотна абнавілася: гэта археалягічныя знаходкі, узоры дасьпехаў і зброі, макеты Віленскіх замкаў, а таксама панарамны плян Вільні 1576 году.
Архітэктура
рэдагавацьЗнаходзіцца на вышыні 48 мэтраў ад падэшвы гары (142 мэтры над узроўнем мора). Патрапіць да вежы можна пехам сьпіральнай дарожкай, пракладзенай схілам гары ў 1895—1896 гадох, альбо на фунікулёры, збудаваным у 2003 годзе. Схілы Замкавай гары стромкія (35°—40°).
Мае васьмікутную форму і тры паверхі, вышыня вежы складае 20 мэтраў. Будавалася з бутавага каменю і чырвонай цэглы. Наверсе знаходзіцца аглядная пляцоўка, зь якой адкрываецца від на Старое Места і даліну Вяльлі. На флагштоку над вежай знаходзіцца дзяржаўны сьцяг Летувы.
Сымбалічнае значэньне
рэдагаваць1 студзеня 1919 году невялікая група добраахвотнікаў летувіскага войска пад камандаю Казіса Шкірпы ўпершыню ўзьнялі над вежай сьцяг Летувы. Пазьней яго зноў узьнялі тут 26 жніўня 1920 году па тым, як савецкія часьціны падчас адступленьня перадалі Вільню летувісам. Да 20 верасьня 1939 году над вежай лунаў польскі сьцяг, зьняты савецкімі войскамі ў верасьні 1939 году. Па Другой сусьветнай вайне над вежай быў сьцяг Летувіскай ССР. 7 кастрычніка 1988 году зь ініцыятывы руху Саюдзіс адбылася цырымонія ўзьняцьця даваеннага сьцяга Летувы, які на той момант яшчэ трактаваўся як неафіцыйны, але ўжо і не забаронены нацыянальны сьцяг (18 лістапада 1988 году яго ўзаконіла сэсія Вярхоўнага Савету як дзяржаўны сьцяг Летувіскай ССР). У памяць пра першае ўзьняцьце сьцяга на вежы летувісы абвясьцілі 1 студзеня памятным днём — днём Сьцяга Летувы (лет. Lietuvos Vėliavos diena). Штогод у гэты дзень адбываецца ўрачыстая цырымонія зьмены сьцяга на вежы.
У XX стагодзьдзі вежа набыла значэньне аднаго з сымбаляў Летувіскай дзяржавы. Яе выяву зьмясьцілі на купюры ў 50 літаў і памятнай манэце наміналам у 5 літаў. Вежа згадваецца ў шматлікіх летувіскіх вершах і песьнях.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1863 г.
-
А. Рачынскі, 1911 г.
-
1916 г.
-
Ф. Краўзэ, 1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
З выявай Пагоні, 1918 г.
-
Я. Драздовіч, 1930 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
А. Корзан, 1860—1863 гг.
-
А. Сьвяйкоўскі, 1861—1866 гг.
-
С. Флёры, каля 1900 г.
-
А. Юрашайціс, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1912—1915 гг.
-
Я. Булгак, 1912—1919 гг.
-
1913 г.
-
1914 г.
-
да 1915 г.
-
красавік 1916 г.
-
1917 г.
-
1919—1921 гг.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Сходы
-
Фрагмэнт экспазыцыі музэю
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзярновіч А. Віленскія замкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 438.
- ^ Дзярновіч А. Віленскія замкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 439.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вежа Гедзіміна, Наша Ніва, 11 ліпеня 2009 г.
- Gediminas’ Tower of the Upper Castle (анг.)