Верхні замак (Вільня)

(Перанакіравана з «Замкавая гара (Вільня)»)
Помнік абарончай архітэктуры
Верхні замак
Горны замак
Горны замак
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′13″ пн. ш. 25°17′29″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 25.29139° у. д. / 54.68694; 25.29139Каардынаты: 54°41′13″ пн. ш. 25°17′29″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 25.29139° у. д. / 54.68694; 25.29139
Статус Ахоўная зона
Верхні замак на мапе Летувы
Верхні замак
Верхні замак
Верхні замак

Верхні або Горны замак — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Вільні, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагодзьдзях. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Замкавай гары. Твор архітэктуры позьняй готыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Уваходзіць у комплекс віленскіх замкаў. Асобна вылучаецца магутная вежа Горнага замка на ўсходнім баку Замкавай гары — вежа Гедзіміна.

Гісторыя рэдагаваць

 
Віленскія замкі, з мапы 1581 г.
 
Плян замка, 1827 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Віленскія замкі ўпамінаюцца ў пасланьні вялікага князя Гедзіміна да Нямецкага ордэну і Рыгі ад 2 кастрычніка 1323 году. Мяркуецца, што мураваныя сьцены на Верхнім замку збудавалі ў першай палове XIV стагодзьдзя[1]. У 1419 годзе адбыўся моцны пажар, па якім замак капітальна перабудавалі на загад вялікага князя Вітаўта.

У другой палове XIV — пачатку XV ст. ва ўсходняй частцы замка збудавалі 3-павярховы княскі палац, раней жа рэзыдэнцыйныя функцыі, магчыма, выконваў мураваны будынак, збудаваны на мяжы XIII і XIV стагодзьдзяў каля заходняй падэшвы Замкавай гары. З другой чвэрці XVI стагодзьдзя рэзыдэнцыя вялікіх князёў разьмясьцілася ў Ніжнім замку[2].

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замкам упершыню ў яго гісторыі авалодала варожае войска[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў яго тэрыторыю ўлучылі ў склад расейскай цытадэлі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады збаяліся паломніцтва да магілы Кастуся Каліноўскага, таму яго таемна разам зь яшчэ 20 пакаранымі сьмерцю паўстанцамі пахавалі на тэрыторыі замка, за мурамі расейскага вайсковага гарнізону. Парэшткі закапалі пакалечанымі, зь зьвязанымі ззаду рукамі, а целы пасыпалі вапнай, каб ускладніць ідэнтыфікацыю[4]. Магілы зраўнялі зь зямлёй і зрабілі на іх месцы пляцоўку гуляць у крыкет («лапту») для расейскіх вайскоўцаў[5][6]

У 1878 годзе цытадэль страціла сваё значэньне і яе ліквідавалі: у 1881—1884 гадох зьнесьлі валы і засыпалі равы. У пачатку ХХ ст. праводзілася кансэрвацыя руінаў замка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе, па выгнаньні зь Вільні расейскіх войскаў мясцовыя археолягі правялі раскопкі магілы пры замку, правялі яе апісаньне і дакумэнтальна пацьвердзілі факт пахаваньня ў ёй 15 паўстанцаў. Целы апазнавалі на падставе вопраткі, сярод якой у лічбе згадваліся «макасіны Каліноўскага»[7].

Найноўшы час рэдагаваць

 
Крыж на магіле паўстанцаў. Г. Паддэмбскі, 1937 г.

У 1921 годзе на магіле паўстанцаў стварылі мэмарыял у выглядзе вялікага драўлянага крыжа і мармуровай шыльды зь імёнамі ўсіх пахаваных. У 1930—1936 гадох праводзілася чарговая кансэвацыя руінаў замка пад кіраўніцтвам С. Лорэнца і У. Бартноўскага.

У 1940 годзе па тым, як савецкія ўлады перадалі Вільню Летуве, крыж на магіле паўстанцаў спалілі, а памятная шыльда зьнікла бязь сьледу[7]. У 1948—1950 гадох праводзілася рэстаўрацыя вежы Гедзіміна, у якой у 1960 годзе адкрыўся музэй Віленскіх замкаў[8].

У 2016 годзе тэрыторыю замка дасьледавалі археолягі, якія выявілі парэшткі ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. 2 лістапада 2019 году ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў на могілках Росах.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняй готыкі. Знаходзіцца на пагорку, які дасягае 48 мэтраў у вышыню і каля 160 мэтраў у даўжыню. Займае пляцоўку памерамі 110—120 на 50—60 мэтраў. Даўжыня замкавых муроў складала 320 мэтраў.

У сыстэму замка ўваходзілі квадратныя паўночная і паўднёвая вежы, 8-гранная заходняя (захавалася, вядомая пад назвай вежы Гедзіміна), а таксама брамная на паўночнай частцы мура. Ва ўсходняй частцы захаваліся руіны 3-павярховага гатычнага палаца.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць