Рудніцкая вуліца (Вільня)
(Перанакіравана з «Вуліца Рудніцкая (Вільня)»)
Ру́дніцкая ву́ліца[1] (лет. Rūdninkų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Вялікую і Ратушны пляц з вуліцай Завальнай.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьДаўжыня каля 350 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага паўночна-заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.