Рускі Горад (Вільня)

Вільня

Ру́скі Го́рад — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, у Старым Месьце. Паўночная мяжа мясцовасьці праходзіць Бэрнардынскай вуліцай, заходняя — Замкавай і Вялікай вуліцамі.

Плян Рускага Гораду, 1672 г.
Грамата Жыгімонта I (1432 г.) «Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры» — сьведчаньне разуменьня пад «рускімі» ліцьвінаў рускай веры

Назву Рускага Гораду зьвязваюць з гістарычнымі русінамі. Ад яе ўтварылася назва Рускай вуліцы.

Гісторыя рэдагаваць

Рускі Горад (лац. Civitas Ruthenica) у Вільні ўпершыню ўпамінаецца ў 1383 годзе як частка пасаду на ўсход ад пазьнейшых Замкавай і Вялікай вуліцаў.

Доўгі час Віленская меская рада складалася з 12 бурмістраў і 24 райцаў, якія традыцыйна пораўну падзяляліся на «лавіцу рускую» і «лавіцу рымскую» (то бок праваслаўных, па Берасьцейскай уніі таксама званых грэка-каталікамі, і рыма-каталікоў). Захавалася грамата вялікага князя Жыгімонта I ад 27 верасьня 1432 году месьцічам Віленскім[1]:

  В. князь літоўскі Жыгімонт, жадаючы «месту сваяму Вільні быцьцё лепшае ўчыніці, даруе Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры, і ўсяму паспольству места Віленскага нямецкае права  

Да канца XVIII ст. Рускі Горад быў юрыдыкай праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)[2].

У 2005 годзе на ўскраіне Рускага Гораду летувіскія археолягі знайшлі хрысьціянскія могілкі, якія датуюцца другой паловай ХІІІ — першай паловай ХІV стагодзьдзя (яшчэ да Крэўскай уніі). Гісторык Алег Дзярновіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтыя могілкі даволі масавыя і існавалі доўгі час: пахаваньні там маюць некалькі пластоў — адно над другім. Ёсьць падставы меркаваць, што гэта пахаваньні людзей усходнехрысьціянскай традыцыі. Адпаведна, усходнехрысьціянскае насельніцтва было ў Вільні ад самых пачаткаў існаваньня гэтага месца як гораду, як паселішча раньнегарадзкога тыпу[3].

Галерэя рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць