Ратушны пляц (Вільня)

пляц у Вільні (Летува)

Ра́тушны пляц (лет. Rotušės aikštė) — пляц у цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. На ім зьбягаюцца вуліцы Вялікая, Шкляная і Нямецкая. Другая гістарычная назва пляцу — Рынак.

Ратушны
лац. Ratušny
пляц

2021
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Рынак, Тэатральны пляц, Музэйны пляц
На мапе
Google
Пляц Ратушны ў Вікісховішчы
2008

Архітэктурныя дамінанты пляцу — меская ратуша і комплекс кляштару езуітаў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Трыкутны пляц Рынак утварыўся ў XV ст. у цэнтры Вільні на месцы скрыжаваньня гандлёвых шляхоў. Побач з Рынкам будаваліся заезныя двары, дамы купцоў і рамесьнікаў. На пляцы збудавалі ратушу, якая ўпамінаецца ў крыніцах XVI ст. Да сярэдзіны XVII ст. на пляцы стаялі шыбеніца і эшафот. Пазьней іх перанесьлі за межы места. У 1799 годзе скончылася будаваньне новай ратушы ў стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст., калі ў будынку ратушы месьціўся тэатар, пляц абсадзілі дрэвамі і ён атрымаў назву Тэатральнага пляцу або сквэру. У 1854 годзе ў ратушы адбылася прэм’ера опэры Станіслава Манюшкі «Галка»[1].

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайны ў будынку ратушы месьціўся Мастацкі музэй і пляц атрымаў назву Музэйнага. У 2005—2007 гадох праводзілася рэканструкцыя пляцу.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Мае трыкутную форму і брукаванае пакрыцьцё (гранітныя пліткі). У паўночнай частцы пляцу функцыянуе фантан.

Усе будынкі ня пляцы маюць адрасы, прыналежныя да Вялікай вуліцы. Сярод адметных помнікаў архітэктуры вылучаюцца ратуша (№ 31), дом Антакольскага (№ 25), камяніца трынітарыяў (№ 27), малая і вялікая гільдыі (№ 24 і 26).

Літаратура

рэдагаваць