Унівэрсытэцкая вуліца (Вільня)

(Перанакіравана з «Вуліца Ўнівэрсытэцкая (Вільня)»)

Унівэрсытэ́цкая ву́ліца[1] (лет. Universiteto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Сьвятаянскай, Дамініканскай і Гаона і Катэдральны пляц.

Унівэрсытэцкая
лац. Universyteckaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Біскупская, Палацавая, Талат-Кялпшы (частка)
Даўжыня 360 м
Паштовыя індэксы LT-01122, LT-01131, LT-01513
На мапе
Google
Вуліца Унівэрсытэцкая ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту, будынак Алюмнату, палацы Біскупскі (цяпер Прэзыдынцкі), Бжастоўскіх, Лапацінскіх і дэ Рэўсаў.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Даўжыня каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Сьвятаянскай і Дамініканскай. З правага ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага заходняга боку — цотная нумарацыя.

Няцотны бок

рэдагаваць
 
Палац Бжастоўскіх
  • № 3 — будынак рэктара з астранамічнай абсэрваторыяй Віленскага ўнівэрсытэту. 27 верасьня 1570 году на базе парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіюм, разьлічаны на 160 навучэнцаў. У 1579 годзе паводле прывілею караля і вялікага князя Стэфана Баторыя і на блаславеньне папы Рыгора XIII калегіюм пераўтварылі ўва ўнівэрсытэт (лац. Alma academia et universitas Vilnensis societatis JESU). Па скасаваньні ордэну езуітаў (1773) Віленская акадэмія стала «Галоўнай школай Вялікага Княства Літоўскага», пад уладай Расейскай імпэрыі — «Галоўнай віленскай школай і Імпэратарскім Віленскім унівэрсытэтам» (1803), у міжваеннай Польскай Рэспублікі — «Унівэрсытэтам Стэфана Баторыя» (1919), а ў незалежнай Летуве — унівэрсытэтам зь летувіскай як адзінай афіцыйнай мовай выкладаньня[2].
  • № 5 — бібліятэка Віленскага ўнівэрсытэту
  • № 7 — будынак гістарычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту
  • № 9 — будынак філязофскага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту

Цотны бок

рэдагаваць
 
Двор Алюмнату
 
Палац дэ Рэўсаў. К. Русецкі, 1846
  • № 4 — будынак Алюмнату, таксама вядомы як друкарня Марціна Кухты[4]. Дом збудавалі ў 1622 годзе ў стылі рэнэсансу як інтэрнат выхаванцаў (лац. alumni) езуіцкай акадэміі. З сакавіка 1906 году ў будынку знаходзілася друкарня Марціна Кухты. 10 лістапада таго ж году тут выйшаў першы нумар беларускай газэты Наша Ніва. Таксама ў гэтай друкарні выйшаў адзіны прыжыцьцёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».
  • № 6 — канцылярыя Прэзыдэнцкага палаца
  • № 8 — Біскупскі палац, цяпер Прэзыдэнцкі. За часамі Расейскай імпэрыі ў будынку разьмясьціўся палац генэрал-губэрнатара. У 1804 і 1824 гадох адбыліся перабудовы, у выніку якіх павялічылася плошча палаца.
  • № 10 (таксама гістарычны Палацавы пляц, 2) — палац дэ Рэўсаў. У 1528-1529 гадох на гэтым месцы быў пляц з домам, якім валодаў падкаморы Пацэвіч. У сярэдзіне XVIII ст. новая ўладальніца Крэмпуш збудавала тут 2-павярховую камяніцу. У 1798 годзе яе набылі графы Шуазэлі, на заказ якіх будынак рэканструявалі. Аўтарам праекту, відаць, быў архітэктар Марцін Кнакфус. Уладальнікамі палаца ў XIX ст, былі графы дэ Рэўс, пазьней Плятэры, лекар і падарожнік Ігнаці Тадэвуш Жагель і іншыя.

Літаратура

рэдагаваць