Конская вуліца (Вільня)

(Перанакіравана з «Вуліца Конская (Вільня)»)

Ко́нская ву́ліца[1] (лет. Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае рог вуліцаў Вялікай і Нямецкай і Ратушны пляц з вуліцамі Ўсіх Сьвятых і Базылянскай.

Конская
лац. Konskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Паліцэйскі завулак
Даўжыня 430 м
Паштовыя індэксы LT-01305
На мапе
Google
Вуліца Конская ў Вікісховішчы

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1884—1898 гадох у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч[2]. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы мэнэджмэнту. У верасьні 2010 году тут адбылося адкрыцьцё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча, на якое запрасілі беларускую дэлегацыю на чале зь міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатру мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзіць вуліца Кармэліцкая, зь левага — вуліца Гетманская і завулак Гасьціны.

 
Палац Агінскіх

Няцотны бок

рэдагаваць
  • № 5 (таксам Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У 1-й палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатар.

Цотны бок

рэдагаваць
  • № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагодзьдзях збудавалі 1-павярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага.
  • № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыляны.
  • № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва

Літаратура

рэдагаваць