Зарэчча (Вільня)
Зарэчча (па-летувіску: Užupis) — прадмесьце Вільні, часткова разьмешчанае ў Старым горадзе. Прадмесьце часта параўноўваюць з раёнам Монмартар у Парыжы. Цяпер у раёне разьмяшчаюцца мастацкія галерэі, майстэрні і кавярні.
Разьмяшчэньне і агульная характарыстыка
рэдагавацьЗарэчча — маленькі і ізаляваны раён. З аднаго боку ён аддзелены ад Старога гораду ракой Вільняй, зь іншай знаходзяцца высокія ўзгоркі, а з трэцяй — індустрыяльная зона, пабудаваная ў савецкія часы. У 16 стагодзьдзі былі пабудаваныя першыя мосты цераз раку. Пераважна квартал быў неселены рамесьнікамі. З канца 19 стагодзьдзя ў Зарэччы сталі сяліцца вайсковыя і дробныя служачыя, аднак большую частку жыхароў складага гарадзкая галота.
Рэспубліка Зарэчча
рэдагавацьРэспубліка Зарэчча — квартал у раёне Ўжупіс, жыхары якога абвясьцілі незалежнасьць. Цяпер Рэспубліка Зарэчча мае свой сьцяг, канстытуцыю, прэзыдэнта, урад і нават войска. Яны сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 1 красавіка, які таксама называецца Днём Ужупіса.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- The Republic of Užupis (анг.)