Вільня (рака)
рака ў Беларусі і Летуве
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вільня (неадназначнасьць), Вілейка (неадназначнасьць).
Ві́льня, Віле́йка (лет. Vilnia[a]) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці .Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км².
Вільня | |
![]() Рака Вільня каля места Вільні | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кемянаў |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь, Летува |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Віленскі павет |
Даўжыня | 82 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 5,63 м³/с |
Плошча басэйну | 633 км² |
На рацэ стаяць места Вільня і гістарычнае мястэчка Лаварышкі.
Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемянаў Ашмянскага раёну, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ граніцай Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі зь Летувой, астатнія 69 км тэрыторыяй Летувы. Упадае ў раку Вяльлю ў месьце Вільні[1].
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Новая летувіская форма назвы Vilnelė — калька з польскай памяншальнай формы Wilenka
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 96—97.
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.