Лідс
Лідс (па-ангельску: Leeds) — горад у Ангельшчыне, які месьціцца ў графстве Заходні Ёркшыр, мае статус «сіці». Лідс зьяўляецца культурным, фінансавым і камэрцыйным цэнтрам свайго рэгіёну[1][2]. Мэтраполія Лідс—Брэдфард налічвае каля 2,3 млн чалавек насельніцтва, што робіць яе чацьвёртай паводле колькасьці жыхароў мэтраполіяй у Вялікабрытаніі. Лідс стаў буйным буйным цэнтрам па вытворчасьці й гандлі воўны ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Затым, падчас прамысловай рэвалюцыі, Лідс ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар.
Лідс | |||||
анг. Leeds | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1086 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Рэгіён: | Ёркшыр і Гамбэр | ||||
Цырыманіяльнае графства: | Заходні Ёркшыр | ||||
Плошча: | 551,72 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 750 700 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1360,65 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 0113 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°47′51″ пн. ш. 1°32′37″ з. д. / 53.7975° пн. ш. 1.54361° з. д.Каардынаты: 53°47′51″ пн. ш. 1°32′37″ з. д. / 53.7975° пн. ш. 1.54361° з. д. | ||||
Лідс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.leeds.gov.uk/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ Сярэднявеччы Лідс стаўся гандлёвым цэнтрам рэгіёну. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасьці ваўняных тканін і белага сукна[3]. Прадукцыя Лідсу складала шостую частку ад агульнага экспарту Ангельшчыны ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасьці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Лівэрпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудаваная вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі й істотна паўплывала на ягонае разьвіцьцё.
У 1801 годзе 42% насельніцтва Лідса жыло па-за межамі гораду. Пошасьць халеры ў 1832 і 1849 гадах змусілі ўлады вырашаць праблемы з дрэнажаваньнем, санітарыяй і водазабесьпечаньнем. Вада, якая раней запампоўвалася з ракі Ўорф, да 1860 году ўжо стала занадта забруджанай і шкоднай да ўжываньня. У 1867 годзе былі пабудаваныя тры вадаёмы ў Ліндлі-Ўуд, Сўінсьці і Фэўстане[4].
Разам з тэхнічным прагрэсам ды прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа. У 1914 годзе вытворчасьць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаваньне, хімічную й кравецкую вытворчасьць. Зьніжэньне вытворчасьці ў 1930-х гадох зьмянілася часовым ростам прамысловасьці ў сувязі зь пераходам да ваеннай вытворасьці падчас Другой сусьветнай вайны. Тым ня менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасьць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасьці магчымасьцяў канкураваньня з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[5]. У постіндустрыяльнай эпосе Лідс пераарыентаваўся, каб уладкавацца ў сучасную сусьветную эканоміку. Да таго ж у 1980-я гады кансэрватыўны ўрад Вялікабрытаніі рэарганізаваў кіраваньне буйнымі гарадамі і выдаткаваў сродкі дзеля забясьпечэньня працэсу аднаўленьня ў адсталых рэгіёнах, асабліва на поўначы Ангельшчыны. Гэтая праграма прывяла да павелічэньня прыватных інвэстыцыяў і значнага будаўніцтва ў цэнтральных і паўднёвых частках гораду. Пашырэньне атрымаў банкаўскі сэктар, рост адбыўся таксама ў карпаратыўным і праўных сэктарах[6]. Павелічэньне заможнасьці гораду прывяло да пашырэньня сэктару раздробнага гандлю, у тым ліку рынку тавараў раскошы[7].
Клімат
рэдагавацьЛідс мае марскі клімат, зь вялікім уплывам Атлянтычнага акіяну. Лета, як правіла, мяккае, зь мернай колькасьцю ападкаў, зімы халодныя, дажджыстыя, часам назіраюцца сьнег і мароз. Ліпень — самы цёплы месяц. Ягоная сярэдняя тэмпэратурай скаладае 16 °C. Самым халодным месяцам ёсьць студзень, а ягоная сярэдняя тэмпэратура складае 3 °C. Тэмпэратура вышэй за 30 °C і ніжэй -10 °C ёсьць нетыповай для гораду і назіраецца зрэдку. У сьнежні 2010 году тэмпэратура ў аэрапорце Лідс—Брэдфард зьнізілася ажно да –12,6 °C[8]. Назіраным максымумам была тэмпэратура ў 31,8 °C, зафіксаваная ў цэнтры гораду ў жніўні 2003 году[9]. Верагодна, гэтыя паказьнікі былі перавышаныя падчас надыходу цеплавых хваляў ліпеня 2019 году і ліпеня 2022 году, аднак у 2000-х гадах цэнтар надвор’я ў Лідсе ўжо быў закрыты на той момант.
Гарады-сябры
рэдагавацьСувязь зь Беларусьсю
рэдагаваць- У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, дасьледнік беларускае гісторыі і літаратуры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Leeds Tourism. Planet Ware Travel Guide. (анг.)
- ^ Leeds stakes it claim to financial hub. www.yorkshirepost.co.uk (анг.)
- ^ S.A. Caunce (2003). «Houses as Museums: The Case of the Yorkshire Wool Textile Industry». Transactions of the RHS Royal Historical Society (Royal Historical Society) 13: 329—343.
- ^ Burt, S.; Grady, K. (1994). «The Illustrated History of Leeds». Breedon Books. — С. 163. — ISBN 9781873626351.
- ^ Katrina Honeyman (2000). Well suited: a history of the Leeds clothing industry, 1850—1990. Oxford University Press. ISBN 0-19-920237-0.
- ^ «Legal services: Law firms have solid local roots and global ambitions». Financial Times.
- ^ Leeds, Live it, Love it. «Sectors: Retail». Marketing Leeds.
- ^ «Huddersfield temperature verified at −11 in Waterloo last night». Examiner.
- ^ «Climate Leeds Wearher CTR — Historical August 2003». Tutiempo.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)
- Фотаархіў (анг.)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |