Віктар Дарашкевіч
Ві́ктар Іва́навіч Дарашке́віч (9 чэрвеня 1949, Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі раён — 12 кастрычніка 2003) — беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстоляг, перакладчык-лацініст, культуроляг. Кандыдат філялягічных навук (1977).
Віктар Дарашкевіч | |
Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 кастрычніка 2003 (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, тэкстолаг, перакладнік |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Узнагароды | |
Сайт | knihi.com/Viktar_Daraski… |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дарашкевіч (неадназначнасьць).
Нарадзіўся ў вёсцы Цёмнае балота ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Астрына. У 1971 годзе скночыў БДУ, філялягічны факультэт. Пасьля працаваў настаўнікам. Ад 1971 да 1074 году вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы. У 1977 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва навуковай ступені кандыдата філялягічных навук (шыфр спэцыяльнасьці 10.01.03 — «Літаратура народаў краін замежжа»). Ад 1978 да 1982 году працаваў вучоным сакратаром па каардынацыі навуковай дзейнасьці ў Прэзыдыюме АН БССР. У 1980 годзе падрыхтаваў да друку паэму «Песьня пра зубра». Ад 1982 г. — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР[1]. Зрабіў унёсак у дасьледаваньне жыцьця і дзейнасьці Францыска Скарыны, у 1982 годзе разам зь Яўгенам Неміроўскім падрыхтаваў да друку Зборнік дакументаў і матэрыялаў, датычных Францыска Скарыны[2]. У 1985 годзе пераклаў «Слова пра паход Ігараў» на беларускую мову, пераклад апублікаваны ў 1989 годзе. Сышоў зь інстытуту ў 1990 годзе[3]. Загінуў пры пажары[4].
Творы
рэдагаваць- Дорошкевич В. И. Новалацінская паэзія Беларусі і Летувы: першая палова 16 ст. = Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: первая половина XVI в. — Минск: Наука и техника, 1979. — 209 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ М. Г. Булахов Дорошкевич Виктор Иванович. Энциклопедия «Слова о полку Игореве».
- ^ Францыск Скарына. Зборнік дакументаў і матэрыялаў / Дарашкевіч В. І., Неміроўскі Я. Л. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 352 с. — (Францыск Скарына). — 2650 ас. — ISBN 5-343-00393-1
- ^ Пяткевіч А. Літаратурная Гродзеншчына: Публіцыстыка. — Мн.: Выд. цэнтр „Бацькаўшчына“, 1996. — С. 72. — ISBN 985-6025-11-3
- ^ Гродзенская вобласць. Маладосць.