Сабакінцы

вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Забалацьце, Забалаць (неадназначнасьць), Заблоцьце (неадназначнасьць), Пакроўскае, Нарбутава (неадназначнасьць), Першамайск, Першамайская.

Сабакінцы (з 2011 году — Першамайск) — вёска ў Беларусі, каля ракі Пуціскі. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 443 чалавекі. Знаходзяцца за 54 км на поўнач ад Шчучыну, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Сабакінцы
лац. Sabakincy
Першыя згадкі: 1540
Магдэбурскае права: 1676
Былая назва: Забалацьце, Забалаць, Заблоцьце, Пакроўскае, Нарбутава, Першамайская
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Сабакінскі
Насельніцтва:
  • 372 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231544
СААТА: 4258857121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.91028; 24.64611Каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.91028; 24.64611
Сабакінцы на мапе Беларусі ±
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Сабакінцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сабакінцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Тапонім Сабакінцы, відаць, утварыўся ад прозьвішча ўладальніка паселішча Міхаіла Сабакіна, уцекача з Маскоўскай дзяржавы[1]. Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога гэтая назва зьявілася ад разьмешчанай тут каралеўскай псарні (сабакінцы — псары)[2].

У 1866 годзе расейскія ўлады перайменавалі мястэчка ў Пакроўскае, за польскім часам паселішчу вярнулі гістарычную назву. У 1939 годзе пастановай Рады Міністраў Польшчы мястэчка перайменавалі ў Нарбутава, у гонар правадыра паўстанцаў Лідзкай зямлі Людвіка Нарбута, які загінуў 5 траўня 1863 году ў ваколіцы Дубічаў, побач з Сабакінцамі[3]. 2 ліпеня 1939 году адбылася ўрачыстая замена назвы на будынку гміннага ўраду[4]. 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Сабакінцы (пад назвай Забалацьце[5] або Забалаць[3] або Заблоцьце[6]) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманьні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозьвішча якога і ўтварылася новая назва.

З даўніх часоў у Сабакінцах існавала царква, якая мела звон з славянскім надпісам (1506 год) і ня менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[6]. У 1676 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку Магдэбурскае права, пацьверджанае ў 1755 годзе Аўгустам Сасам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. З мэтай маскалізацыі краю 13 верасьня 1899 году выракам Віленскага губэрнскага праўленьня перайменаваў мястэчка ў Пакроўскае[3].

На 1866 год у Сабакінцах было 8 будынкаў; уладаньне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. У 1886 годзе — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 гадох 41 вучань), крама, карчма. З 1901 году працавала аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладаньне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Сабакінцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сабакінцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час разам з аднайменным фальваркам мястэчка налічвала 65 будынкаў. У 1931 годзе Сабакінцы атрымалі статус места, тут дзеялі касьцёл і царква, працавалі гмінная ўправа і пошта, кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 году савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую[8]. На 2000 год тут было 182 двары, на 1 студзеня 2001 году — 185. 21 чэрвеня 2011 году вёску перайменавалі ў Першамайск і надалі афіцыйны статус «аграгарадку»[9].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 116 чал., зь іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 юдэяў[10]; 1882 год — 178 чал.; 1886 год — 106 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 163 чал.; 1921 год — 276 чал.; 1940 год — 490 чал. у вёсцы Сабакінцах, 59 чал. на хутары Сабакінцах; 2000 год — 456 чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 443 чал.[12]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Сабакінцах працуюць сярэдняя школа і лякарня.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба
  1. ^ Дакрануліся да паэзіі народа // Гродзенскі універсітэт. № 33 (157), 15 студзеня 1991 г.
  2. ^ Лаўрэш Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне. — Полацак, 2012. [1]
  3. ^ а б в Сабакінцы // Наша слова. № 25 (1280), 22 чэвеня 2016 г.
  4. ^ Słowo, Nr. 182, 5.04.1939.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 3. — Менск, 2017. С. 722.
  6. ^ а б Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. (гал. рэд.). — Ліда, 2008. (.pdf)
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с. С. 192.
  9. ^ Перечень изменённых наименований географических объектов за 2011 год (рас.)
  10. ^ Krzywicki J. Sobakińce // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 939.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 308.
  12. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн., 2001.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць