Царква Покрыва Багародзіцы (Сабакінцы)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сабакінцы |
Каардынаты | 53°54′26.91″ пн. ш. 24°38′42.83″ у. д. / 53.907475° пн. ш. 24.6452306° у. д.Каардынаты: 53°54′26.91″ пн. ш. 24°38′42.83″ у. д. / 53.907475° пн. ш. 24.6452306° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сабакінцах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Школьная, 2А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сабакінцах збудавалі ў 1860-я гады на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1830 году.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю. Кубападобны аб’ём малітоўнай залі накрываецца шатровым дахам, завершаным купалам-цыбулінай. Праз кароткую трапезную далучаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца, таксама завершаная купалам-цыбулінай. Да алтарнага фасада далучаецца нізкая прастакутная апсыда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя кутнія лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных аркавых аконных праёмаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.