Пуціска

рака ў Беларусі

Пуціска — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Нявішы (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰[1].

Рака
Пуціска
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Табалічаў
Вусьце Нявіша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 15 км

Асноўны прыток — рака Зеняпішка (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Сабакінцы.

Пачынаецца каля вёскі Табалічаў, цячэ паўночнай ускраінай Лідзкай раўніны, упадае ў Нявішу на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснага. На працягу 2,5 км на захад ад вёскі Сабакінцаў да вёскі Замасьцянаў цячэ новым рэчышчам. Рэчышча ў ніжняй плыні каналізаванае. Каля Сабакінцаў на рацэ сажалка.

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 308.

Літаратура

рэдагаваць