Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Сабакінцы)

помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Сабакінцах (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Вёска Сабакінцы
Каардынаты 53°54′35.80″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.9099444° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.9099444; 24.64611Каардынаты: 53°54′35.80″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.9099444° пн. ш. 24.64611° у. д. / 53.9099444; 24.64611
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Сабакінцах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Сабацінцах збудавалі ў 1918 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаюцца 4-гранныя 2-ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завяршаецца франтонам з увагнутымі гранямі і вылучаецца акруглым брылём на двух 4-гранных пілёнах. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках (рудымэнты нэаготыкі). Да вуглоў прастакутнай у пляне апсыда далучаюцца 4-гранныя закрысьціі. Тарцовы фасад апсыды завяршаецца франтонам з увагнутымі схіламі (рудымэнты нэабарока).

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 2
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 289.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць