Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў (Новадзявяткавічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў
| |
Палац Сьлізьняў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новадзявяткавічы |
Каардынаты | 52°55′10.70″ пн. ш. 25°09′42.7″ у. д. / 52.9196389° пн. ш. 25.161861° у. д.Каардынаты: 52°55′10.70″ пн. ш. 25°09′42.7″ у. д. / 52.9196389° пн. ш. 25.161861° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Заснавальнік | Альфрэд Сьлізень[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў |
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVII—XIX стагодзьдзяў у Новадзявяткавічах. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на беразе ракі Грыўды. Твор рамантычнай архітэктуры.
Комплекс складаўся з парку і палаца, які злучаўся ліпавай алеяй з касьцёлам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і ўтвараў зь ім адзіны ансамбль. У 1944 годзе палац узарвалі савецкія партызаны (часткова захавалася паўночнае крыло).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСядзібу ў Дзявяткавічах заснавалі Мялешкі ў XVII ст., якія збудавалі драўляны палац і мураваны скарбец. У 1677 годзе Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтку Дзявяткавічаў Аляксандру Казімеру Сьлізьню. У канцы XVIII ст. драўляны палац Мялешкаў згарэў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. Альфрэд Сьлізень збудаваў з выкарыстаньнем муроў старажытнага скарбца новы палац у ангельскім стылі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе палац ўзарвалі савецкія партызаны. Часткова захаванае паўночнае крыло былога палаца заняла кантора саўгасу.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік рамантычнага стылю з выкарыстаньнем формаў сярэднявечнай архітэктуры. Гэта быў 3-павярховы будынак пад мансардавым дахам: з тарца ўзвышалася прастакутная ў пляне вежа з зубчастым парапэтам, на вуглох якой навісалі круглыя пінаклі. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршылі дзьве 2-ярусныя кутнія вежы з зубчастымі парапэтамі. Да палаца далучалася зашклёная аранжарэя.
Цэнтральны корпус палаца захоўваў часткова плян і некаторыя рысы старадаўняга скарбца (скляпеністыя столі, аздоба дзьвярэй, невялікія вокны). На першым паверсе праз увесь яго корпус цягнуўся калідор, уздоўж якога разьмяшчаліся залі і пакоі рознага памеру і прызначэньня (гасьцёўні, кухня, пякарня ды іншыя)[1].
Парк
рэдагавацьПарк пэйзажнага тыпу з элемэнтамі рамантызму, захаваўся часткова. Плошча каля 12 га. Парадавая частка мела сымэтрычна-восевы разьвязак. На аснове кампазыцыйнай восі разьмяшчаліся палац, парадны партэр, фіксаваны бакавымі флігелямі, доўгая ўязная алея. Аснова кампазыцыі пэйзажнай часткі — вялікая цэнтральная паляна з бакоў якой месьцяцца групы дрэваў. Водная сыстэма складецца з сажалак, злучаных пратокамі ў абалоне ракі Грыўды. 3 поўдня да парку далучаецца сад. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, фон складаюць ясень і вольха. 3 экзотаў растуць рабіньнік рабіналісты, сьнежнаягаднік белы, конскі каштан звычайны[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1926 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1907 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1940-я гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Федорук А. Т. Девятковичская усадьба и ее владельцы (XV—XX века) // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. — Слонім, 2002. С. 92—104.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 30.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
- Федорук А. Т. Девятковичская усадьба и ее владельцы (XV—XX века) // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. Стаброўскага. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — ISBN 985-6602-22-X. С. 92—104.