Новадзявяткавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Новадзявя́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Новадзявяткавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Новадзявяткавічы |
Дата ўтварэньня | 22 ліпеня 1966 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новадзявяткавічы. У склад сельсавету ўваходзіць 27 населеных пунктаў. На 01.01.2017 году пражывала 1689 чалавек[1].
Арганізацыі
рэдагаваць- СРУСП «Новадзявяткавічы»;
- ТАА «Белдан»;
- установа “Новадзявяткавіцкі дом-інтэрнат для адзінокіх і састарэлых грамадзян”;
- Дом сумеснага самастойнага пражываньня ў в. Партызанаўка;
- Цэнтар рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў “Анастасіс” у в. Сасноўка.
Гандаль
рэдагавацьКрамы ў вёсках Новадзявяткавічы, Партызанаўка, Сасноўка, Масілавічы. Іншыя вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай.
Паслугі
рэдагавацьАддзяленьне сувязі ў в. Новадзявяткавічы, Партызанаўка, Сасноўка. Камбінат бытавых паслуг у в. Новадзявяткавічы, Сасноўка, Партызанаўка.
Установы адукацыі
рэдагаваць- ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёну»;
- ДУА «Новадзявяткавіцкі яслі-сад Слонімскага раёну»;
- ДУА ВПК «Партызанаўская яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёну».
Установы аховы здароўя
рэдагаваць- амбуляторыя ў вёсцы Новадзявяткавічы;
- ФАПы: в. Сасноўка, Партызанаўка.
Культура
рэдагаваць- філіял «Сасноўскі цэнтар дасугу» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
- філіял “Сасноўская сельская бібліятэка” ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”;
- філіял «Партызанаўскі цэнтар дасугу» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
- філіял “Партызанаўская сельская бібліятэка” ДзУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”;
- філіял «Новадзявяткавіцкі цэнтар культуры» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
- інтэграваная бібліятэка.
Вайсковыя пахаваньні
рэдагаваць- братэрская магіла ў в. Сасноўка, пахавана 63 загінуўшых;
- абэліск у в. Акунінава, 77 загінуўшых;
- мэмарыяльны комплекс у в. Акунінава, 299 загінуўшых мірных жыхароў;
- масавае пахаваньне ў в. Старадзявяткавічы, 27 загінуўшых;
- абэліск у в. Заводны Лес, 178 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в. Гарбачы, 25 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в. Масілавічы, 63 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в. Баравікі, 84 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в. Баравікі, 19 загінуўшых,
- братэрская магіла ў в. Мірная, 42 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в.Коласава, 12 загінуўшых;
- братэрская магіла ў в. Шыганы, 18 загінуўшых;
- братэрская магіла ва ўрочышчы Ліпнікі, 17 загінуўшых;
- скульптура воіна і дзяўчыны ў в. Новадзявяткавічы;
- скульптура воіна-вызваліцеля ў в. Акунінава;
- помнік воіну-інтэрнацыяналісту ў в. Мірная.
Культавыя будынкі
рэдагаваць- праваслаўная царква Мікалая Цудатворца;
- касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — в. Новадзявяткавічы;
- царква Сьвятога Гурыя — в. Партызанаўка;
- царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла — в. Мізгіры;
- царква Параскевы Пятніцы — в. Старадзявяткавічы;
- царква Раства Божай Маці — в. Яруцічы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сайт Слонімскага райвыканкаму(недаступная спасылка)