Маладэчна (футбольны клюб)
«Маладэчна-2018» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна. Свае хатнія матчы ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць 4800 гледачоў. Таксама зрэдку клюб гуляе на Школьным стадыёне ў Чысьці.
Маладэчна-2018 | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Маладэчна-2013» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1989 | ||||
Горад | Маладэчна, Беларусь | ||||
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 4800 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023 | 11 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьЗа польскім і савецкім часам
рэдагавацьФутбол у горадзе зьявіўся падчас існаваньня міжваеннай Польшчы, калі быў сфармаваны клюб «ВКС Маладэчна». За савецкім часам клюб некалькі разоў закладваўся і спыняў сваё існаваньне, выступаючы пад назвамі «Дынама», «Маладэчна», «Спартак», «Нарач», «Чырвоны сьцяг», «Хваля», «Селена», «Мэталіст», «Праца» і «Станкабудаўнік».
Клюб быў у чарговы раз створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.
Па здабыцьці незалежнасьці
рэдагавацьУ 1992—2003 гадах гуляў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х празь фінансавыя праблемы клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы. У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсару. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы. У 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013». У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новая эмблема на беларускай мове[1], пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949[2].
«Маладэчна-ДЮСШ-4»
рэдагавацьПасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4»[3], якая фактычна ёсьць пераемніцай клюбу. У лютым 2015 году стала вядома, што «Маладэчна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у другой лізе замест «Маладэчна-2013»[4]. Новая каманда стала выступаць значна больш пасьпяхова і адразу ачоліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладэчна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і ня здолела выйсьці ў першую лігу, заняўшы чацьвертае месца. Перад сэзонам 2016 году «Маладэчна-ДЮСШ-4» мела мажлівасьць заявіцца ў першую лігу замест спыніўшых існаваньне камандаў, але адмовілася і працягнула выступы ў другой лізе. У сэзоне 2016 годзк клюб доўгі час рухаўся на трэцім месцы, якое забясьпечвала выхад у першую лігу, але ў двух апошніх турах атрымала паразу ад сваіх асноўных канкурэнтаў — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сэзон на пятым месцы. У сэзоне 2017 году маладэчанскі клюб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг гульцоў з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсэзонныя зборы і іншае. Аднак, у чэмпіянаце «Маладэчна-ДЮСШ-4» ня здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што маладэчанскі клюб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.
У сэзоне 2018 году дружына ў асноўным складалася з маладэчанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасьць запрошаных гульцоў, сярод якіх быў дасьведчаны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладэчна-ДЮСШ-4» займала апошні радок, а першая перамога была здабытая толькі ў 13-м туры. Аднак, пазьнейшыя посьпехі дазволілі камандзе ўзьняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сэзон на 9 радку з 15 дружанаў. У сэзоне 2019 году каманда стала называцца «Маладэчна». Захаваўшы лідэраў, маладэчанскі клюб умацаваўся шэрагам новых гульоў, у тым ліку з досьведам выступаў ў найвышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладэчанцы дзякуючы добра праведзенай другой палове сэзону стаў трэцім, што ў сувязі з спыненьнем існаваньня менскага «Тарпэда» давала права на выхад у першую лігу.
У пачатку 2020 году доўгі час заставалася адкрытым пытаньне аб удзеле «Маладэчна» ў першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладэчанскага раёну, у лютым зьявілася інфармацыя аб магчымым аб’яднаньні «Андэрдога» з «Маладэчнам», каб аб’яднаны клюб узяў удзел у першай лізе. Плянавалася, што бюджэт будзе фармавацца напалову з прыватнага капіталу ўласьнікаў «Андэрдога», аднак пазьней праз рознагалосьсяў «Андэрдог» увогуле зьняўся з роызыгрышаў беларускіх пяршынстваў, а «Маладэчна» заявілася ў другую лігу. Не зважаючы на дрэнны старт, «Маладэчна» зь цягам часам захапіла лідэрства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап. У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладэчанскага клюбу Мікіта Крыўцоў[5]. У фінальным этапе другой лігі маладэчанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на пераходныя матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» за месца ў першай лізе на наступны сэзон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў другой лізе.
У пачатку сэзона 2021 году фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладэчна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[6]. Маладэчанскі клюб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Менскім дывізіёне другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пэнальці менскаму БДУ (0:0, 0:0, пэн. 1:4). У студзені 2022 году ў выніку недахопу камандаў для першай лігі АБФФ прапанавала «Маладэчна» месца ў другім дывізіёне[7]. У лютым 2022 году клуб падаў дакумэнты дзеля праходжаньня ліцэнзаваньня да ўдзелу ў першай лізе. «Маладэчна» стала серадняком турніру і завяршыла сэзон на 8 месцы з 13 клюбаў. Сэзон 2023 году «Маладэчна» таксама пераважна была ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы пры 17 удзельніках.
Папярэднія назвы
рэдагаваць- 1989—1992: «Мэталюрг»
- 1993—2000: «Маладэчна»
- 2001—2003: «Маладэчна-2000»
- 2004—2010: «Маладэчна»
- 2011—2012: «Забудова»
- 2013—2014: «Маладэчна-2013»
- 2015—2018: «Маладэчна-ДЮСШ-4»
- з 2019: «Маладэчна-2018»
Дасягненьні
рэдагавацьБССР
рэдагаваць- Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
- Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991
Беларусь
рэдагаваць- Пераможца першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2000
- Найлепшае дасягненьне ў найвышэйшай лізе — 4 месца (1994—1995)
- Паўфіналіст Кубка Беларусі: 1992, 1993—1994
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 11 жніўня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьЧэмпіянат БССР
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1989 | Другая | 1 | 22 | 15 | 4 | 3 | 53–19 | 34 |
1990 | Першая | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 44–26 | 40 |
1991 | Першая | 1 | 28 | 17 | 7 | 4 | 68–24 | 41 |
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая | 9 | 15 | 5 | 5 | 5 | 11–12 | 15 | 1/2 |
1992—1993 | Першая | 13 | 32 | 7 | 10 | 15 | 34–40 | 24 | 1/4 |
1993—1994 | Першая | 9 | 30 | 10 | 11 | 9 | 35–31 | 31 | 1/2 |
1994—1995 | Першая | 4 | 30 | 12 | 11 | 7 | 48–30 | 35 | 1/4 |
1995 | Першая | 5 | 15 | 8 | 1 | 6 | 33–19 | 25 | 1/4 |
1996 | Першая | 8 | 30 | 11 | 8 | 11 | 42–33 | 41 | 1/8 |
1997 | Першая | 13 | 30 | 7 | 9 | 14 | 28–44 | 30 | 1/4 |
1998 | Найвышэйшая | 14 | 28 | 4 | 4 | 20 | 21–51 | 16 | 1/4 |
1999 | Найвышэйшая | 16 | 30 | 2 | 5 | 23 | 21–71 | 11 | 1/8 |
2000 | Першая | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 76–16 | 74 | 1/32 |
2001 | Найвышэйшая | 10 | 26 | 8 | 5 | 13 | 23–47 | 29 | 1/8 |
2002 | Найвышэйшая | 13 | 26 | 3 | 3 | 20 | 23–59 | 13 | 1/8 |
2003 | Найвышэйшая | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 19–52 | 16 | 1/8 |
2004 | Першая | 13 | 30 | 9 | 4 | 17 | 27–54 | 31 | 1/16 |
2005 | Другая | 12 | 26 | 5 | 3 | 18 | 21–54 | 18 | 1/32 |
2006 | Другая | 16 | 32 | 5 | 5 | 22 | 33–71 | 20 | 1/32 |
2007 | Другая | 14 | 30 | 7 | 4 | 19 | 28–71 | 25 | 1/32 |
2008 | Другая | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 55–43 | 43 | 1/32 |
2009 | Другая | 3 | 26 | 15 | 3 | 8 | 55–31 | 48 | 1/16 |
2010 | Другая | 4 | 34 | 17 | 6 | 11 | 69–52 | 57 | 1/16 |
2011 | Другая | 4 | 30 | 17 | 7 | 6 | 58–38 | 58 | 1/32 |
2012 | Другая | 15 | 36 | 12 | 2 | 22 | 45–86 | 38 | 1/32 |
2013 | Другая | 10 | 24 | 6 | 4 | 14 | 32–51 | 22 | 1/64 |
2014 | Другая | 16 | 24 | 10 | 1 | 13 | 47–46 | 31 | 1/32 |
2015 | Другая | 4 | 26 | 15 | 5 | 6 | 55–23 | 50 | 1/32 |
2016 | Другая | 5 | 24 | 13 | 4 | 7 | 60–22 | 43 | 1/32 |
2017 | Другая | 6 | 26 | 13 | 6 | 7 | 70–37 | 45 | 1/16 |
2018 | Другая | 9 | 28 | 8 | 7 | 13 | 46–64 | 31 | 1/32 |
2019 | Другая | 3 | 28 | 22 | 1 | 5 | 91–26 | 67 | 1/32 |
2020 | Другая — група А | 1 | 20 | 15 | 3 | 2 | 59–18 | 48 | 1/64 |
Другая — за 1—6 месца | 3 | 10 | 4 | 1 | 5 | 15–20 | |||
2021 | Другая — Менскі (поўнач) | 1 | 18 | 17 | 0 | 1 | 99–12 | 51 | 1/16 |
Другая — плэй-оф | 9—16 | 2 | 0 | 2 | 0 | 0–0 | |||
2022 | Першая | 8 | 24 | 7 | 8 | 9 | 30–45 | 29 | 1/16 |
2023 | Першая | 11 | 32 | 11 | 8 | 13 | 51–56 | 29 | 1/16 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Аляксандар Гармаза (да 2012)
- Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
- Дзьмітры Ганчароў (з красавіка 2014)
- Аляксандар Гармаза (2015—2016)
- Сяргей Дараховіч (2017)[8]
- Аляксей Вергеенка (з 2018 году)[9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Футбол. «Молодечно-2013» сменило эмблему
- ^ Новая эмблема клуба «Маладзечна» — толькі на беларускай мове!
- ^ «Молодечно-2013» будет ликвидировано (рас.)
- ^ Команда «Молодечно-ДЮСШ-4» заявилась во вторую лигу
- ^ Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца (рас.) Наша Ніва Праверана 2021-02-28 г.
- ^ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (рас.) TUT.BY Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2021 г.
- ^ Первая лига собрана! Не БГУ, "Стэнлес" и "Бумпром", а "Осиповичи", "Малорита" и "Молодечно" (рас.) football.by Праверана 2022-03-07 г.
- ^ Дорохович возглавил «Молодечно-ДЮСШ-4» (рас.)
- ^ Вергеенко возглавит «Молодечно» (рас.)