Павал Цесьлюкевіч
Па́вал Цесьлюке́віч (нарадзіўся 11 траўня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».
Павал Цесьлюкевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 траўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Маладэчна-2018 | |
Нумар | 70 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2020 | Нёман Горадня | 31 (2) |
2016 | → Баранавічы | 24 (3) |
2017 | → Мікашэвічы | 30 (4) |
2020—2021 | Гомель | 20 (7) |
2021—2023 | Дняпро Магілёў | 68 (7) |
2024— | Маладэчна-2018 | 18 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У cэзоне 2013 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе, а з 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць гэтак і не згуляў за яе. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе, а cэзон 2017 году правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасьці гульца стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.
У студзені 2018 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з асноўнай камандай «Нёмана»[3] і ў выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2018 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 году ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазыцыі левага паўабаронцы. Пазьней здолеў стаць гульцом першага складу каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі да канца 2020 году[4]. У cэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.
У ліпені 2020 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт зь «Нёманам»[5] і неўзабаве стаў гульцом «Гомля»[6]. Замацаваўся ў пачатковым складзе гомельскага клюбу і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. У Найвышэйшай лізе радзей зьяўляўся на полі, і ў ліпені 2021 году пагадненьне з клюбам было скасаванае[8].
У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. У cэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену, у cэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе пачаў гуляць пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[10][11]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дняпро»[12]. У студзені 2024 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[13].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2017 | Першая ліга | 30 | 4 |
Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pavel Tseslyukevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/pavel_tsesliukevich/
- ^ "Неман" начал подготовку с cезону-2018 (рас.)
- ^ "Неман" продлил контракт с Цеслюкевичем (рас.)
- ^ "Неман" и Павел Цеслюкевич расторгли контракт (рас.)
- ^ Цеслюкевич перешел в "Гомель" (рас.)
- ^ Павел Цеслюкевич продолжит играть за "Гомель" (рас.)
- ^ "Гомель" расторг контракт с Цеслюкевичем (рас.)
- ^ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (рас.)
- ^ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (рас.)
- ^ Цеслюкевич остается в "Днепре" (рас.)
- ^ "Днепр" попрощался с полузащитником, который провел в команде 2,5 года (рас.)
- ^ "Молодечно-2018" пополнил хавбек, имеющий опыт выступлений за три клуба высшей лиги (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)