Дзьмітры Герман
Дзьмі́тры Ге́рман (нарадзіўся 12 жніўня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».
Дзьмітры Герман | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 75 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Маладэчна-2018 | |
Нумар | 88 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2009 | Бяроза-2010 | 79 (12) |
2010 | Баранавічы | 28 (8) |
2011—2012 | Слонім-2017 | 46 (9) |
2012 | Рэчыца-2014 | 12 (3) |
2013 | Гарадзея | 19 (2) |
2014—2015 | Славія Мазыр | 43 (4) |
2016—2018 | Дынама Берасьце | 33 (6) |
2017 | → Атлянтас | 16 (2) |
2018 | → Слуцак | 8 (0) |
2019 | Рух Берасьце | 22 (4) |
2020 | Ноа Юрмала[d] | 11 (7) |
2021 | Тамбоў[d] | 6 (0) |
2021—2022 | Хваля | 36 (3) |
2023 | Астравец | 31 (1) |
2024— | Маладэчна-2018 | 29 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец менскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сэзоне 2010 году пасьпяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасьля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза», дзе быў адным зь лідэраў. У лютым 2012 году знаходзіўся на праглядзе ў «Берасьці», але безвынікова[3]. У другой палове 2012 году выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэньні сэзону намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
З лютага 2014 году стаў трэнавацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клюбу сэзон 2014 году. Неўзабаве здолеў замацавацца ў асноўным складзе мазырчукоў і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў. У лютым 2016 году пакінуў «Славію» і выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама»[7], зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў асноўным складзе, гуляў пераважна на пазыцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне 2016 году. У першай палове 2017 году страціў месца ў першым складзе і стаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у асноўным складзе.
У студзені 2018 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[10]. Пазьней, аднак, ня трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 году арандаваў гульца[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе, аднак з чэрвеня да канца сэзону не зьяўляўся на полі праз траўмы. У сьнежні 2018 году пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве прыяднаўся да берасьцейскага «Руху»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[14]. Сэзон 2020 правёў у складзе дзьвінскага «Лякаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе Латвіі і прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году стаў гульцом расейскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клюбам ад трэнаваньняў праз падазрэньні ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 году, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаваньне.
У жніўні 2021 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў сьнежні 2022 году[20]. У студзені 2023 году трэнаваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу. У студзені 2024 году пакінуў «Астравец»[21] ды прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[22].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 2 |
Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 4 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 6 | 2 | |
Слуцак | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Soccerway (мн.)
- ^ а б в г http://fcvolna-pinsk.by/player/dmitrij-german/
- ^ Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба (рас.) Архіўная копія ад 2012-05-12 г.
- ^ Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей» (рас.)
- ^ Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии" (рас.)
- ^ "Славия" рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде (рас.)
- ^ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (рас.)
- ^ Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (рас.)
- ^ "Слуцк" арендовал Германа у брестского "Динамо" (рас.)
- ^ Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (рас.)
- ^ Дмитрий Герман продолжит карьеру в "Рухе" (рас.)
- ^ "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным (рас.)
- ^ «Локо» настроен по-боевому (рас.)
- ^ Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в "Тамбов" (рас.)
- ^ Футбол. "Тамбов" отстранил от тренировок белоруса Дмитрия Германа, подозреваемого в игре на ставках (рас.) Архіўная копія ад 2021-08-16 г.
- ^ Пинская "Волна" подписала Дмитрия Германа (рас.)
- ^ Дмитрий Герман продлил контракт с «Волной» (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі»
- ^ Пять игроков покинули "Волну" (рас.)
- ^ "Островец" покинули трое игроков (рас.)
- ^ "Молодечно" объявил о подписании контракта с Германом (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)