Уладзімер Макоўскі
Уладзімер Макоўскі (нарадзіўся 23 красавіка 1977 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы футбаліст Беларусі 1996 году. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].
Уладзімер Макоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 красавіка 1977 (47 гадоў) Маладэчна, Беларусь | |
Рост | 184 см | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993—1995 1996—1997 1997—1999 1999 1999—2000 2000—2001 2001—2003 2003 2003 2004 2004—2006 2007 2008 2009 2010—2012 2013 |
Маладэчна Дынама Менск Дынама Кіеў Балтыка Калінінград Ворскла Палтава ЦСКА Кіеў Закарпацьце Ужгарад Балтыка Калінінград Дынама Менск Тарпэда-СКА Менск Інтэр Баку Дарыда Менскі раён Нафтан Наваполацак Граніт Мікашэвічы Гарадзея Іслач Менскі раён |
47 (11) 57 (39) 14 (4) 15 (2) 15 (2) 7 (0) 48 (2) 1 (0) 12 (1) 19 (4) 52 (11) 25 (4) 27 (7) 16 (0) 59 (25) 3 (0) |
Зборныя | ||
1995—2000 | Беларусь | 28 (4) |
Дамоўленыя гульні
рэдагавацьЗа ўдзел у дамоўленых гульнях судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і цягам 5 гадоў забаронены ўдзел у прафэсійных спартовых спаборніцтвах[2], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[3].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 1997
- Чэмпіён Украіны: 1998, 1999