Алег Страхановіч
Але́г Мікала́евіч Страхано́віч (нарадзіўся 13 кастрычніка 1979 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1], а таксама ў Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].
Алег Страхановіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1979 (45 гадоў) Пінск, Беларусь | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 1998—2001 2002—2004 2005 2005—2006 2007 2007—2008 2009—2010 2011 2012 2013 2014—2017 2018—2019 2020 2020 |
Пінск-900 Дынама Берасьце БАТЭ Табол МТЗ-РІПА → Коўна (арэнда) МТЗ-РІПА Дынама Менск Нёман Горадня Славія Мазыр Смалявічы-СТІ Славія Мазыр Маладэчна Астравец Кронан |
15 (1) 103 (19) 71 (23) 10 (1) 35 (13) 17 (1) 40 (12) 47 (6) 29 (4) 24 (3) 23 (7) 98 (13) 40 (4) 8 (0) 7 (1) |
Зборныя | ||
2001—2008 | Беларусь | 15 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыпускнік пінскай ДЮСШ. Першы трэнэр — Уладзіслаў Леўнікаў. Футбольную кар’еру пачаў у 1996 годзе ў пінскім «Камунальніку». Выступаў таксама за каманды «Дынама» (Берасьце) — 1998—2001, БАТЭ — 2002—2004, «Табол» (Кастанай) — 2005. З жніўня 2005 году — у МТЗ-РІПА. Чэмпіён (2002) і двойчы срэбны (2003—2004) прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе БАТЭ. У складзе «МТЗ-РІПА» — бронзавы прызэр чэмпіянату — 2005. У кастрычніку 2013 году пакінуў «Смалявічы» пасьля сыходу з каманды Юрыя Пунтуса[3]. У лютым 2014 году далучыўся да мазырскай «Славіі», якую ўзначаліў Юры Пунтус[4]. У красавіку 2018 году ўвайшоў у заяўку на другую лігу клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4»[5].
У зборнай
рэдагавацьВыступаў у моладзевай (2 матчы, 1 гол) і алімпійскай (3 матчы) зборных Беларусі. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (15 матчаў).
Дасягненьні
рэдагаваць- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2006
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 5 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
Маладэчна-ДЮСШ-4 | 2018 | Другая ліга | 22 | 4 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тур 5. Попурри. Гол-Страх! (рас.)
- ^ Клуб Алейникова. Олег Страханович. Люблю подкрасться незаметно (рас.)
- ^ Страханович покинул «Смолевичи-СТИ»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке «Славии» (рас.)
- ^ Вторая лига. Старт сезона. Чемпионат в чьем-то уме (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)