Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (31 ліпеня 1992 — 12 жніўня 2020 (?)) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцыяў пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

Мікіта Крыўцоў
Дата нараджэньня 31 ліпеня 1992(1992-07-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 жніўня 2020(2020-08-12) (28 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Узнагароды Мэдаль Ордэну Пагоні

Біяграфічныя звесткі

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Вялейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіна[1].

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Менску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[2].

Зьнік 12 жніўня. Раніцаю гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам[3]. Паводле геалякацыі ягонага тэлефону, Мікіта ў дзень свайго зьнікненьня мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[4].

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Менску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнаньня.[2]

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасьля здымкаў праграмы для «Белсату» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх зьбівалі й там таксама апошні раз «засьвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказаньні[5].

18 сакавіка 2021 году стала вядома, што Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасьцю ў чыіх-небудзь дзеяньнях складу злачынства»[6].

19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[7]

24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[8]

Чытайце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Зоя Хруцкая. (2020-08-23) Загінулы Мікіта Крыўцоў быў 9 жніўня на мітынгу ў Маладзечне. Рэгіянальная газетаПраверана 2021-09-11 г.
  2. ^ а б Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца (бел.). Наша НіваПраверана 2021-09-11 г.
  3. ^ У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску (бел.). БелсатПраверана 2021-09-11 г.
  4. ^ Удзельніка пратэстаў 12 жніўня знайшлі павешаным (бел.). БелсатПраверана 2021-09-11 г.
  5. ^ Настасся Уткіна. (2021-02-02) «Навошта забіваць?» Пра жыццё і знікненне Мікіты Крыўцова расказалі сям’я і сябры. Рэгіянальная газетаПраверана 2021-09-11 г.
  6. ^ Служба информации «БГ». (2021-03-18) СК не будет возбуждать уголовное дело по факту смерти Кривцова – демонстранта, найденного повешенным в августе 2020-го (рас.). Брестская газетаПраверана 2021-03-19 г. Архіўная копія ад 2021-03-19 г.
  7. ^ У палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова
  8. ^ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні